- Падрабязнасці
- By Рэдакцыя
- Праглядаў: 21
- Лакацыя: Польшча local
- Тып мерапрыемства: канцэрты
- Дата правядзення: 22.02.2025, 19:00
Канцэрт Rust of Reverence (у перакладзе "іржа пашаны" або "эрозія славы") адсылае да ідэі размывання каштоўнасцей, іх занядбання і страты значэння з цягам часу.
Праграма мерапрыемства:
- Прэм'ернае выкананне кампазіцыі Андрэя Яўдакімова "Rust of Reverence" з выкарыстаннем арыгінальных беларускіх народных песень і інструментальнай музыкі. Відэакампанент уводзіць візуальныя спасылкі на тэму эрозіі культурнай памяці і значэння каранёў. Кампазіцыя складаецца з 13 частак і працягваецца каля 55 хвілін.
Кампазітар: Андрэй Яўдакімаў
Выконваюць:
Аня Карповіч — флейта
Габрыэла Грабонь — альт
Дамінік Плоцінскі — віяланчэль
Андрэй Яўдакімаў — жывая электроніка
Паліна Камарова — відэа
Адам Эльясінскі — кларнет - Дыскусійная панэль "Культура Беларусі ў часы дыктатуры". Разам з творцамі з Беларусі і Войткам Зралкам-Косакоўскім з Krytyka Polityczna падчас панэлі будзе абмяркоўвацца сітуацыя беларускай культуры ў апошнія гады, палітыка яе дэфармацыі і выкарыстання ў прапагандысцкіх мэтах з боку беларускіх уладаў, а таксама ўплыў аўтарытарных рэжымаў на культуру.
Удзел бяруць:
Вольга Мжэльская — куратарка візуальных мастацтваў
Оля Аніска — супрацоўніца Інстытута тэатральнага мастацтва, каардынатарка рэзідэнцый для мастакоў з Украіны і Беларусі.
Суаўтары мерапрыемства: Jasna 10 і Krytyka Polityczna.
Кошт квіткоў: 40 злотых.
Дата правядзення: 22 лютага, 19:00.
Лакацыя: Варшава, Hashtag Lab, Barska 29.
Набыць квіткі