Спектакль "Канец паўкабана" ў Варшаве

Фота: Аляксандр Валодзін
  • Лакацыя: Польшча local
  • Тып мерапрыемства: спектаклі
  • Дата правядзення: 05.04.2025, 17:00

Прадзюсарская ініцыятыва Inexkult запрашае на спектакль "Канец паўкабана" паводле твора Гельмута Кайзара.

"Гэта гісторыя пра тое, як пераплятаюцца жывёльнае і чалавечае, пра забароны і жарсці, смерць і замагільнае жыццё. Што застаецца, калі заканчваецца зямное існаванне? Ці можна штосьці ўзяць з сабой? І хто раскажа нашу гісторыю? Адна кароткая прыпавесць вядзе нас у надзвычай доўгае падарожжа," — анансуюць падзею арганізатары.

Спектакль ідзе на польскай мове з беларускімі субтытрамі.

Рэжысёры: Юра Дзівакоў, Паўліны Пракопюк.

Сцэнаграфія і святло: Юра Дзівакоў.

Кампазітар: Андрэй Еўдакімаў.

Прадзюсарка: Вольга Кулікоўская.

Ролі выконваюць: Аляксей Сапрыкін, Мікалай Стонька.

Кошт квіткоў: ад 70 злотых.

Дата правядзення: 5 красавіка, 17:00.

Лакацыя: Варшава, Teatr Komuna Warszawa, Emilii Plater 31.

Набыць квіткі

 

Вам можа спадабацца