"Прэзентацыя" паэта Віталя Рыжкова ў Варшаве  

  • Лакацыя: Польшча local
  • Тып мерапрыемства: канцэрты, творчы вечар
  • Дата правядзення: 24.04.2025, 19:00

Літаратурны канцэрт Віталя Рыжкова пад назвай "Прэзентацыя" адбудзецца ў Варшаве.  

"Такім чынам я хацеў бы адзначыць 20 гадоў ад моманту, калі ўпершыню выйшаў на сцэну. Таму "Прэзентацыя" будзе не прадметная, гэта не кніга і не альбом, а агульная прэзентацыя творчасці і шляху, — тлумачыць Віталь. — Я бы хацеў каротка і забаўна распавесці, як я пачынаў і праз што праходзіў. То запрашаю за час мерапрыемства разам пражыць гэтыя моманты, а таксама разам падумаць пра нашу будучыню."

Аўтар абяцае шчыры і месцамі смешны стэндап пра жыццё і творчасць, а таксама, вядома, старыя і свежыя вершы.

Віталь Рыжкоў — адзін з заўважных беларускіх паэтаў сваёй генерацыі. Лаўрэат літаратурных прэмій і пераможца паэтычных слэмаў у Беларусі і Украіне. Яго вершы перакладаліся на болей чым дзясятак моваў свету. Супрацоўнічаў як аўтар тэкстаў ці перакладчык з многімі беларускімі выканаўцамі: Neuro Diubel, BN, Nizkiz, Lear ды іншымі.

Кошт квіткоў: 80 злотых.

Дата правядзення: 25 красавіка, 19:00.

Лакацыя: Варшава, Kina Atlantic, Sala D, ul. Chmielna 33.  

Набыць квіткі

*каб набыць квіткі, трэба націснуць на час імпрэзы

Вам можа спадабацца