«Строй» Кацярыны Ваданосавай у Бельску Падляшскім

  • Лакацыя: Усе краіны local

Строі з выставы – гэта не толькі мастацкія творы, але і вынік навуковага даследавання. Усе строі выкананыя ўручную з выкарыстаннем аўтэнтычных тэхнік працы з тэкстылем, такіх, як вышыўка, ткацтва, шытво, крой, вязанне і пляценне.

Падчас канцэрту будуць выкананыя музыка і песні аўтарства Кацярыны Ваданосавай.

Удзельнікі канцэрту:

  • Кацярына Ваданосава – вакал, духавыя;
  • Стэфанія Ваданосава – вакал, скрыпка;
  • Ігар Палынскі – гітара;
  • Аляксандра Канафальская – пескаграфія;

Кацярына Ваданосава – майстрыха гістарычных і традыцыйных беларускіх строяў і тэкстыльных тэхнік, заснавальніца Школы традыцыйнага строю ў Беластоку, гісторык і рэлігіязнаўца, тэлевядучая, журналістка, спявачка, грамадская дзяячка;

Аляксандра Канафальская - sandart-мастачка, якая ўваходзіць у дзясятку найлепшых у свеце мастакоў па пяску.

Уваход: вольны на вернісаж; у астатнія дні трэба будзе набываць квіткі ў касе музея.

Дата і час: 5 жніўня ў 18:30 (будзе працаваць да 31 снежня).

Месца: Muzeum Obojga Narodów (Ратуша), вул. Міцкевіча, 45, Бельск Падляшскі.

Вам можа спадабацца