- Падрабязнасці
- By Рэдакцыя
- Праглядаў: 15
- Лакацыя: Усе краіны local
"Эксперыментальны тэатральны клуб La MaMa (ETC) адкрые гэтай восенню свой 63-ці сезон новай працай, створанай сусветна вядомым Беларускім Свабодным тэатрам, KS6: SMALL FORWARD — пранізлівай пастаноўкай пра алімпійскую спартсменку і зорку жаночага баскетбола, першую і адзіную папулярную спартовую фігуру ў гісторыі Беларусі, якая адкрыта заявіла аб сваёй гомасэксуальнасці, і якая цяпер жыве ў выгнанні як актыўная змагарка супраць дыктатуры, што пануе ў яе роднай краіне", — абвясціла прэм'еру Міа Ю, мастацкая кіраўніца тэатра La MaMa.
Папярэднія прагляды пачнуцца 21 верасня, а прэс-адкрыццё адбудзецца 23 і 24 верасня ў будынку Тэатра Элен Сцюарт (66 E. 4 St.) у Нью-Ёрку. Спектакль працягнецца да 13 кастрычніка.