Тэатр “Эмігрант” у Познані “перавыдае” спектакль Żywot, у якім спалучаюцца абрады беларускай, украінскай і польскай культур

  • Лакацыя: ЕС, Польшча local
  • Тып мерапрыемства: спектаклі

Як піша Reform.news, у пастаноўцы ўкраінскай рэжысёркі Вольгі Грыгараш узгадваюцца і спалучаюцца абрады і традыцыі трох культур — беларускай, украінскай і польскай. Гэта гісторыя пра перажыванні, якія суправаджаюць жанчын на розных этапах жыцця.

“Żywot — у славянскіх мовах гэта азначае жывот як частка цела, у той час як першапачатковае значэнне слова — „жыццё„. У нашай гісторыі — сімвалам жыцця з’яўляецца жанчына. Ёй належыць прывілей дарыць жыццё, злучаць пакаленні і адкрываць пяшчоту. Жанчына змяняе свет любоўю, клопатам і прыгажосцю, а не фізічнай сілай“, — распавядаюць творцы.

У спектаклі ўзнаўляюцца народныя песні і танцы, выкарыстоўваюцца сапраўдныя этнічныя рэчы, ствараюцца рытуалы ініцыяцыі, якіх нам не хапае.

У спектаклі задзейнічаны Анастасія Радкоўская, Алена Варакса, Наталля Шапавал, Людміла Ерамейчук, Наталля Ахтырская, Юлія Касцючык, Вольга Грыгараш, Любоў Сідарава, Вікторыя Сідарава.

Музыка: Ягор Забелаў, ISTNY, Varhan Folk Group, Jacque de Chiffon.

Дзе: Познань, Barak Kultury (Aleje Karola Marcinkowskiego 21)
Калі: 27 ліпеня а 21:00

Вам можа спадабацца