Прэм’ера кінастужкі «МІХАЛ», прысвечанай М. Анемпадыставу. 28 снежня ў Варшаве

  • Для дзяцей і падлеткаў: Для дзяцей і падлеткаў
  • Лакацыя: Польшча local
  • Тып мерапрыемства: кіно
  • Дата правядзення: 28.12.2024, 18:45

"Ужо хутка разам з любімымі акцёрамі мы выправімся ў свет Міхала Анемпадыстава – дызайнера, мастака, паэта, даследчыка. Пагаворым пра штодзённае і адвечнае, будзем адвольна змяняць маршрут, фіксаваць самыя дробныя дробязі і падоўгу глядзець на тое, што падаецца вартым увагі. Усе рэцэптары ўключаныя на поўную, мы ловім нязвыклыя пахі, адчуваем мелодыку тэкстуры, прыроду колераў і канчаткова ўяўляем сябе вандроўнікамі. На нейкі час, на адзін цудоўны момант," - піша каманда INEXCULT. 

Працяглась: 45 хвілін
Мова: беларуская

Набыць квіткі можна ўжо зараз. 

 

Вам можа спадабацца