- Падрабязнасці
- By Рэдакцыя
- Праглядаў: 15
- Лакацыя: Літва local
- Тып мерапрыемства: рознае
- Дата правядзення: 12.10.2024, 15:00
"Не лекцыя, не партфоліа-рэв'ю, не творчы вечар. Стэндап-трагедыя." — распавядае пра будучую прэм'еру Міхаіл.
Міхаіл Гулін — мастак-канцэптуаліст, куратар выставачных праектаў, акцыяніст. Стварае жывапісныя палотны, аб’екты, перформансы, а таксама курыруе выстаўкі, у якіх заўсёды падымае грамадска-палітычныя праблемы сучаснасці.
Актуальныя пытанні сённяшняга дня разыгрываюцца ім у вобразах поп-культуры і заходняга мастацтва, якія трансфармуюцца і затым упісваюцца ў кантэкст роднай краіны мастака — Беларусі. Міхаіл Гулін даследуе сацыяльныя стэрэатыпы і адлюстроўвае навакольную рэчаіснасць, аднак робіць гэта з дапамогай яркіх фарбаў, знакавых культурных адсылак і іроніі.
Кошт: free donation.
Дзе: Вільнюс, CreateCulture Space, Karmelitų gatvė 5.
Калі: 12 кастрычніка, 15:00.