Сустрэча "Беларуская Батлейка" з Аляксандрам Ждановічам у Варшаве

  • Лакацыя: Польшча local
  • Тып мерапрыемства: спектаклі, творчы вечар
  • Дата правядзення: 18.10.2024, 19:00

Беларускі Моладзевы Хаб запрашае на сустрэчу з Аляксандрам Ждановічам (Маляванычам), прысвечаную беларускай батлейцы. Аляксандр Ждановіч — артыст, мастацкі кіраўнік міжнароднага фестываля "Нябёсы".

Вы даведаецеся:

  • што такое батлейка
  • чаму на Беларусі гэты старажытны лялечны тэатр называлі так, а ва Украіне і Расіі "вярцеп", а ў Польшчы "шопка"
  • адкуль сумесь сакральных і жартоўна-бытавых матываў батлеечнай дзеі.

Таксама адбудзецца спектакль "Цар Ірад", у якім гледачы самі возьмуць удзел.

Сустрэча разлічана на дарослую аўдыторыю.

Кошт: 40 злотых, аплата гатоўкай на ўваходзе.

Дзе:  Dożynkowa 6a, Варшава.

Калі: 18 кастрычніка, 19:00.

Рэгістрацыя

Вам можа спадабацца