- Падрабязнасці
- By Рэдакцыя
- Праглядаў: 19
- Для дзяцей і падлеткаў: Для дзяцей і падлеткаў
- Лакацыя: Польшча local
- Тып мерапрыемства: выставы
- Бясплатныя: Бясплатныя
- Дата правядзення: 19.10.2024, 15:00
Мастацкая майстэрня Dzivne у Гданьску і Інкубатар суседскай энергіі запрашаюць на адкрыццё галерэі муралаў у Дольным мястэчку.
Беларускія і польскія мастакі аб’ядналіся з мэтай культурнага ўзаемадзеяння і пераўтварэння старога трамвайнага дэпо. У рамках праекта мастакі стварылі 12 тэматычных муралаў, якія выкананы ў розных тэхніках. Сюжэты выяў падкрэсліваюць сутнасць самога месца.
На адкрыцці ўсе ўдзельнікі культурнага праекта падпішуць свае працы, распавядуць пра кожную з іх, а таксама прапануюць гасцям стварыць адну сумесную працу. Усе госці змогуць наведаць майстэрню Dzivne, абмеркаваць будучыя культурныя праекты для Гданьска і магчымыя калабарацыі, а таксама пазнаёміцца бліжэй.
Дзе: Гданьск,Kurza 1.
Калі: 19 кастрычніка, 15:00.
Падрабязней