Перайсці да асноўнага зместу
sekktor

“Кнігаўка” адкрыла папярэдні заказ на “Дзюну” ў перакладзе на беларускую

Культавы навукова-фантастыны раман Фрэнка Герберта пераклаў Ігар Кулікоў — адзін з найлепшых беларускіх перакладчыкаў.

“Для нас гэта вельмі важная падзея: ад поспеху гэтай кнігі залежыць шлях, якім мы пойдзем найбліжэйшым часам. Маем спадзяванні, што фенаменальны твор Герберта ўзрушыць чытацкую аўдыторыю і па-новаму прастымулюе цікавасць да кніг і чытання”, — кажуць у выдавецтве.

Старт продажаў запланаваны на 8 кастрычніка. Такая дата абраная невыпадкова — гэта дзень нараджэння самога Фрэнка Герберта.

Выдавецтва абяцае якасны друк, цвёрдую вокладку, прафесійную падрыхтоўку, больш за 750 старонак.

Аформіць папярэдні заказ можна на сайце “Кнігаўкі”(знешні сайт).

“Кнігаўка” адкрыла папярэдні заказ на “Дзюну” ў перакладзе на беларускую — sekktor.online