Перайсці да асноўнага зместу
sekktor

Памерла пісьменніца Святлана Курс

Пра гэта паведамляе «Наша Ніва».

У апошні час яна змагалася з анкалагічным захворваннем. Святлане было 54 гады, яна вядомая пад псеўданімам Ева Вежнавец.

Пісьменніца нарадзілася і вырасла ў вёсцы на Любаншчыне. У 1990‑я і 2000‑я гады супрацоўнічала з рознымі незалежнымі беларускімі медыя. Ужо ў Варшаве шмат гадоў працавала журналісткай на «Еўрарадыё».

У 2008 годзе выйшла яе кніга апавяданняў «Шлях дробнай сволачы». Але сапраўдную славу прынёс раман «Па што ідзеш, воўча?», які выйшаў у 2020-м. У 2021 годзе за гэты раман пісьменніца атрымала Прэмію імя Ежы Гедройця.

Твор быў перакладзены на нямецкую, польскую, шведскую, літоўскую і іншыя мовы.