Перайсці да асноўнага зместу
sekktor

У памяць пра Еву Вежнавец заснавалі новую літаратурную прэмію для беларускіх пісьменніц

Яе будуць прысуджаць беларускім аўтарам за сукупнасць творчых дасягненняў і ўсёй працы. Першае ўручэнне запланавана на канец 2026 года.

Прэмію заснавалі нобелеўская лаўрэатка па літаратуры Святлана Алексіевіч, выданне «Медыязона.Беларусь», Асацыяцыя беларускіх выдаўцоў, выдавецтва «Пфляўмбаўм», Інстытут беларускай кнігі, незалежныя беларускія выдавецтвы і фестываль PRADMOVA.

Фарміраванне прызавога фонду пачнецца 9 жніўня на кніжным маркеце ў Варшаве ў Karma Crew, а ў далейшым арганізатары плануеце адкрыць асобны публічны збор сродкаў.