Беларускі пісьменнік і блогер Коля Суліма ў Кракаве

У суботу, 27 чэрвеня, у кракаўскім «Гутэнберг-клубе» пройдзе сустрэча з беларускім пісьменнікам і блогерам Колем Сулімай. Аўтар прэзентуе сваю кнігу «Веласіпедная вуліца, 51», выдадзеную выдавецтвам «МянеНяма», і зачытае ўрыўкі з яе. Будзе магчымасць купіць кнігу і падпісаць яе ў аўтара.
Прыходзьце пагаварыць на самыя розныя тэмы – пра літаратуру, пра смешныя і не вельмі бакі эміграцыі, пра беларускую мову, пра хейт, дыялог і права на крытыку, пра сваіх і чужых, пра месца беларусаў у сучасным свеце і жаданне схавацца ў сябе.
Акрамя таго, 27 чэрвеня Коля Суліма адзначае дзень нараджэння, таму арганізатары прапануюць гасцям рыхтаваць падарункі для імянінніка.
Усіх гасцей чакаюць гарбата, кава, віно і розныя прысмакі.
Loading map…
Open in Google Maps ↗