Перайсці да асноўнага зместу

Беларускія літаратары на фестывалі Wschodni Express у Любліне

920
1 — 5 ліпеня 2026
Warsztaty Kultury, Lublin, Польшча
Бясплатна

З 1 па 5 ліпеня Люблін 13-ы раз стане месцам сустрэч з самай цікавай сучаснай літаратурай Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

У рамках фестывалю Wschodni Express 2026 адбудуцца польскія прэм’еры кніг літаратараў з Украіны, Беларусі і Літвы, сустрэчы з аўтарамі, паэтычны вернісаж, а таксама — упершыню — сімпозіум, прысвечаны мастацтву літаратурнага перакладу.

Удзел бяруць і беларускія літаратары:

2 ліпеня а 17:30 — прэзентацыя кнігі Альгерда Бахарэвіча «Ператрус у музеі» (пераклад з беларускай: Богдан Задура).

У сустрэчы возьмуць удзел: Альгерд Бахарэвіч — аўтар, Богдан Задура — перакладчык, Багуміла Бердыхоўска — мадэратарка.

3 ліпеня а 17:30 — прэзентацыя кнігі Ганны Янкуты «Канстытуцыя» (пераклад з беларускай: Богдан Задура).

У сустрэчы возьмуць удзел: Ганна Янкута — аўтарка, Богдан Задура — перакладчык, Ян Бурнатоўскі — мадэратар.