Слова супраць гвалту. Культура і правы чалавека ў Беларусі

13 ліпеня ў Музеі Вольнай Беларусі адбудзецца вечар, прысвечаны сіле слова, памяці і салідарнасці.
У праграме:
18:00 – вітальныя прамовы прадстаўнікоў Музея Вольнай Беларусі, Генеральнага прадстаўніцтва Фландрыі, PEN Belarus і PEN Flanders.
18:15 – экскурсія па выставе «Кропка ўваходу», якая прадстаўляе як найноўшыя паступленні ў калекцыю Музея Вольнай Беларусі, так і знакавыя артэфакты беларускага дэмакратычнага руху.
19:30 – панэльная дыскусія «Слова супраць гвалту. Культура і правы чалавека ў Беларусі».
Удзельнікі:
- Алесь Бяляцкі – лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру, былы палітвязень;
- Кацярына Андрэева – журналістка, былая палітычная зняволеная;
- Таццяна Нядбай – старшыня PEN Belarus.
Мадэратарка – Alicja Gescinska, старшыня PEN Flanders.
Якую ролю адыгрываюць слова, літаратура і культура ў абароне свабоды і чалавечай годнасці?
Як гаварыць пра досвед рэпрэсій і захоўваць памяць пра людзей, якія зазналі пераслед?
Пагаворым пра сучасную Беларусь, свабоду слова, правы чалавека і салідарнасць, што не ведае межаў.