Перайсці да асноўнага зместу

1.2. Спецыфіка грантрайтынгу для культуры: як паказаць нематэрыяльнае ў лічбах

Другая лекцыя курса дапаможа справіцца з галоўным болем культурніцкіх заявак: як паказаць донару змену, якую немагчыма проста палічыць. Разбяромся, чаму ахоп і вынік — не адно і тое ж, якія тры ўзроўні нематэрыяльнага выніку існуюць у культуры і як для кожнага з іх падабраць адпаведны спосаб вымярэння — ад кароткіх апытанняў да метаду Most Significant Change.

Пасля лекцыі вы зможаце: 

  • вымяраць змены ў ведах, адносінах і паводзінах аўдыторыі адпаведнымі кожнаму ўзроўню інструментамі; 
  • выбудаваць сторытэлінг у заяўцы так, каб донар запомніў менавіта ваш праект сярод соцень іншых;
  • перакладаць мову каштоўнасцяў на мову імпакту паводле алгарытму; 
  • сабіраць Theory of Change, якая стане не фармальнасцю для галачкі, а стройнай логікай вашага праекта.
Loading

Дадатковыя матэрыялы


Адукацыйны курс быў распрацаваны спецыяльна для платформы learn4belarus.online.

Beehive Belarus - program logo
Funded by EU