Усе серыі лекцый / Летні курс пра грошы для праектаў у культуры: грант-райтынг, краўдфандынг і бізнес-партнёрствы
Перш чым шукаць грошы, варта вырашыць: якая падтрымка наогул падыходзіць вашаму праекту — грант, бізнес-партнёрства, краўдфандынг або іх камбінацыя? І толькі потым — як гэта супадае з мэтамі канкрэтнага кантрыб'ютара і як расказаць пра гэта так, каб ён пачуў.
Новыя лекцыі — кожны чацвер, з 25 чэрвеня па 13 жніўня. Да кожнай — канспект, прэзентацыя, чэк-лісты і тэст для самаправеркі.
Модуль 1: Модуль 1. Грантавы фандрайзінг
ААліна Яблонскі
47 хв1.1 Must-have policy-оптыка: як зразумець, наколькі вашы мэты супадаюць з мэтамі донара
Першая лекцыя курса дапаможа паглядзець на свой праект вачыма донара і зразумець, чаму адны заяўкі атрымліваюць падтрымку, а іншыя – нават з моцнай ідэяй і камандай – не. Разбяромся, чым адрозніваюцца патрабаванні Еўрапейскай камісіі, прыватных фондаў і карпаратыўных партнёраў, і як растлумачыць impact вашага культурніцкага праекта кожнаму з гэтых донараў.

