10-ы нумар Pamyłka і навуковая прэмія «Бізон Гіґс 2026» — прэзентацыя ў Варшаве
10 верасня ў Варшаве адбудзецца сустрэча, прысвечаная дзвюм падзеям: юбілейнаму, дзясятаму нумару зіну Pamyłka і запуску другой эдыцыі прэміі «Бізон Гіґс». На сустрэчы рэдакцыя зіну распавядзе пра ўнутраную працу і планы, а арганізатары прэміі патлумачаць, як будзе праходзіць новая эдыцыя, і адкажуць на пытанні. Дзе: Uśpiona Księgarnia, Stalowa 1/4, Praga, Warszawa
Пра прэмію:
«Бізон Гіґс» запускае другую эдыцыю прэміі супольнасці для беларускіх навукоўцаў у галіне натуральных, дакладных навук і навук пра Зямлю. Першая эдыцыя прэміі адбылася ў 2024 годзе. Мэта прэміі — падтрымаць беларускіх навукоўцаў і зрабіць іх працу больш бачнай для супольнасці.
Для каго: беларускія навукоўцы, якія працуюць у галіне натуральных, дакладных навук або навук пра Зямлю.
Таксама далучыцца могуць усе, хто хоча падтрымаць беларускую навуку: заявіць кандыдата(-ку) ці зрабіць унёсак у прызавы фонд.
Графік:
- Верасень–кастрычнік 2026 — збор сродкаў на прэмію;
- Кастрычнік–лістапад 2026 — прыём заявак на намінантаў(-к);
- Снежань 2026 — галасаванне за заяўленых асоб;
- 20 снежня 2026 — узнагароджанне пераможцы(-аў).
Як можна паўдзельнічаць:
1. Заявіць кандыдата ці кандыдатку
Можна прапанаваць беларусаў(-ак), якія працуюць у навуцы, маюць важныя дасягненні або ўдзельнічаюць у значных праектах. Важнасць кандыдатуры вызначае той, хто яе прапануе.
2. Падтрымаць прызавы фонд
Прызавы фонд фармуецца з унёскаў супольнасці навукоўцаў, прыхільнікаў(-ц) прэміі і мецэнатаў(-к). Арганізатары плануюць сабраць 1000 EUR.
Падтрымаць фінансава можна праз Buy Me A Coffee.
3. Прагаласаваць за намінантаў(-к)
Арганізатары адзначаюць, што гэта ідэальны графік: яны будуць арыентавацца на зацікаўленасць і намагацца рухацца паводле заяўленага плана.
Кантакт: pamylka.zin@gmail.com