AiR Goyki 3 2027 — двухмесячныя рэзідэнцыі ў Сопаце для візуальных мастакоў(-чак) і пісьменнікаў(-ц)
AiR Goyki 3 — праграма рэзідэнцый Goyki 3 Art Inkubator у Сопаце. Яна падтрымлівае творчы працэс і дыялог паміж людзьмі з розных дысцыплін. Тэму арганізатары(-кі) не задаюць і канкрэтнага выніку не чакаюць, але праект варта звязаць з профілем Goyki 3 Art Inkubator і з самім Сопатам — яго асяроддзем і гісторыяй. У 2027 годзе пройдуць 13-ы і 14-ы сезоны праграмы.
Для каго:
- Мастакі(-чкі) візуальных мастацтваў і пісьменнікі(-цы) — індывідуальна або ў дуэце;
- Трэба валодаць польскай або англійскай мовай на камунікатыўным узроўні.
Даты:
- Вясновы сезон: 5 красавіка – 5 чэрвеня 2027 года, 2 рэзідэнты(-кі);
- Восеньскі сезон: 13 верасня – 13 лістапада 2027 года, 4 рэзідэнты(-кі).
Што прапануецца ў абодвух сезонах:
- Майстэрня ў памяшканні Art Inkubator;
- Куратарская падтрымка;
- Знаёмства з мясцовай мастацкай сцэнай і візіты ў інстытуцыі;
- Бюджэт на рэалізацыю праекта — 2000 PLN брута ≈ 460 EUR.
Увесну дадаткова:
- Пражыванне ў Сопаце (месца выбірае Art Inkubator).
Увосень дадаткова:
- Стыпендыя на выдаткі на жыццё — 10 000 PLN брута ≈ 2290 EUR.
Сумы пазначаныя брута, гэта значыць да вылічэння падаткаў.
Што чакаецца ад удзельнікаў(-ц):
- Жыць і працаваць у Сопаце ўвесь двухмесячны тэрмін;
- Арганізаваць хаця б адну адкрытую для публікі сустрэчу;
- Прыняць умовы карыстання майстэрняй.
Для заяўкі патрэбныя:
- Апісанне праекта — да 500 слоў (у форме);
- Кантактныя даныя: імя, email, тэлефон, дата нараджэння, краіна;
- CV з ключавымі праектамі і ўзнагародамі — PDF, да 2 МБ;
- Партфоліа з творчай заявай і да 6 рэалізаваных праектаў з тэхнічнымі апісаннямі — PDF, да 3 МБ.
Заяўкі прымаюцца па-польску або па-англійску.
Крытэрыі адбору:
- Ці рэальна ажыццявіць праект за час рэзідэнцыі;
- Мастацкая і змястоўная якасць заяўкі;
- Адпаведнасць праекта месцу.
Вынікі абвесцяць да 24 лістапада 2026 года. Абскардзіць рашэнне журы нельга, індывідуальных кансультацый па заяўках няма.
Дэдлайн: 14 кастрычніка 2026 года, 22:00.
Як падавацца:
Праз Google-форму — асобную для кожнага сезона і дысцыпліны:
- Вясна, візуальныя мастацтвы — форма;
- Вясна, літаратура — форма;
- Восень, візуальныя мастацтвы — форма;
- Восень, літаратура — форма.
Арганізатар: Goyki 3 Art Inkubator, Jakuba Goyki 3, Сопат.