Alaska AIR — рэзідэнцыя для мастакоў і мастачак з усяго свету
Bunnell Street Arts Center — некамерцыйны міждысцыплінарны цэнтр у Хоўмеры (Homer) на Алясцы, заснаваны ў 1991 годзе ў гістарычным будынку Trading Post. Цэнтр знаходзіцца ў мясціне Tuggeht (на мове дэна'іна — «на беразе»), на землях, пра якія сёння клапоціцца суполка Ninilchik Village Tribe.
Для каго:
Мастакі(-чкі) з Аляскі, астатніх ЗША і з-за мяжы.
Медыумы — любыя, у тым ліку:
- Візуальныя мастацтвы;
- Літаратура;
- Сцэнічныя мастацтвы;
- Сацыяльныя і грамадзянскія практыкі;
- Эфемернае мастацтва;
- Рухомая выява;
- Рух і танец;
- Кампазіцыя і выкананне музыкі.
Пра рэзідэнцыю:
Праграма Alaska AIR запрашае мастакоў(-чак), якія хочуць стварыць новую працу і праз мастацтва ўмацаваць сацыяльнае, фізічнае і эканамічнае жыццё Хоўмера. Асабліва чакаюць праектаў пра даступнасць, інклюзію, устойлівасць, клопат пра зямлю, абмен навыкамі, сувязі паміж людзьмі, радасць і дабрабыт супольнасці.
Фармат:
Рэзідэнцыя звычайна доўжыцца каля месяца і праходзіць у алясканскія восень, зіму і вясну 2027–2028 гадоў — прыкладна з кастрычніка да траўня. Канкрэтныя даты ўзгадняюцца з цэнтрам.
Што прапануецца:
Штогод цэнтр дае ад адной да чатырох цалкам прафінансаваных рэзідэнцый. Калі дазволяць грошы і расклад, могуць быць дадатковыя або часткова прафінансаваныя месцы.
Цалкам прафінансаваная рэзідэнцыя ўключае:
- Стыпендыю 2000 USD (≈ 1760 EUR) за месяц;
- Дарогу ў Хоўмер і назад — на суму да 1000 USD (≈ 880 EUR);
- Стыпендыю на матэрыялы 250 USD (≈ 220 EUR);
- Пражыванне: асобны пакой з асобным санвузлом у агульнай кватэры над цэнтрам або ў іншым месцы ў квартале Old Town;
- Агульную кухню; зрэдку — ежу ад цэнтра;
- Веласіпед, часам можна скарыстацца аўтамабілем;
- Рабочую прастору — галоўную выставачную залу цэнтра плошчай каля 1000 кв. футаў (≈ 93 кв. м);
- Інтэрнэт і тэхніку: фартэпіяна, гукавую сістэму (мікшар, маніторы, калонкі, мікрафоны, кабелі), светлавы пульт і тэатральнае святло, HD/3D-праектар, HD-відэакамеру, штатыў, фоталабараторыю (без павелічальніка), невялікі друкарскі станок, мэблю для варкшопаў і прыёмаў, офісную тэхніку;
- Дапамогу мясцовай супольнасці з дадатковай прасторай, абсталяваннем або пошукам суаўтараў(-ак).
Што чакаецца ад удзельнікаў(-ц):
- Уступная гутарка або прэзентацыя для мясцовай публікі;
- Праца з супольнасцю — напрыклад, сумеснае стварэнне мастацтва, праграма Artist in Schools, варкшоп, праца з асобнымі групамі (людзі старэйшага веку, моладзь і г. д.), інсталяцыя, выстава, перформанс, чытанне, кінапаказ або іншы фармат, які прапануеце вы;
- Праца над новым праектам.
Для заяўкі патрэбныя:
- Творчая заява (artist statement);
- Заява пра намеры і прапанова рэзідэнцыі;
- Пажаданыя месяцы побыту і асаблівыя патрэбы;
- Рэзюмэ;
- Узоры працаў — ад 3 да 5 файлаў: да 5 выяваў, да 3 аўдыяфайлаў (разам да 15 хвілін), да 3 відэа (разам да 15 хвілін). Аўтары(-кі) тэкстаў могуць дадаць да 10 старонак у PDF;
- Збор за падачу 25 USD (≈ 22 EUR).
Калі збор для вас непад'ёмны, можна папрасіць вызваленне — напішыце на adele@bunnellarts.org да падачы.
Як адбіраюць:
Заяўкі чытае журы з былых рэзідэнтаў(-ак), прадстаўнікоў(-ц) мясцовай супольнасці, супрацоўнікаў(-ц) і праўлення цэнтра. Мацнейшыя заяўкі паказваюць выразны і цэльны корпус працаў.
Дэдлайн: 15 кастрычніка 2026 года. Вынікі паведамяць да 31 снежня 2026 года.
Арганізатар: Bunnell Street Arts Center, 106 W. Bunnell Ave., Homer, AK 99603, ЗША.