Albee Foundation — месячныя рэзідэнцыі ў ЗША для пісьменнікаў(-ц) і візуальных мастакоў(-чак), зіма-вясна 2027
Edward F. Albee Foundation існуе, каб даваць пісьменнікам(-цам) і візуальным аўтарам(-кам) час і прастору для працы без перашкод. Цэнтр адкрыты амаль круглы год і камфортна змяшчае да чатырох чалавек адначасова.
Прапануецца:
- Асобны прасторны пакой з уласнай ваннай;
- Асобная працоўная студыя;
- Для рэзідэнтаў(-к) з ЗША — стыпендыя 2 500 USD;
- Для замежных рэзідэнтаў(-к) — кампенсацыя пацверджаных выдаткаў да 2 500 USD.
Для заяўкі патрэбныя:
- Візуальныя мастацтвы: 6–12 выяў і/або 3 медыяфайлы;
- П’есы і сцэнары: поўны рукапіс;
- Паэзія: да 12 вершаў;
- Проза: адно апавяданне або два раздзелы з рамана;
- Нон-фікшн, мемуары, журналістыка: два эсэ ці артыкулы або два раздзелы з кнігі;
- Актуальнае рэзюмэ;
- Электронныя адрасы двух прафесіяналаў(-ак), знаёмых з вамі і вашай працай, — фонд сам звяжацца з імі па рэкамендацыі;
- Artist statement з тлумачэннем, навошта вам рэзідэнцыя цяпер і што менавіта вы плануеце рабіць падчас яе.
Перыяды падачы заявак:
Заяўкі прымаюцца два разы на год.
• Студзень-люты — на рэзідэнцыі, якія праходзяць з ліпеня да лістапада таго ж года.
• Жнівень-верасень — на рэзідэнцыі, якія праходзяць са студзеня да чэрвеня наступнага года.
Канкрэтныя даты кожнага набору могуць змяняцца і публікуюцца на сайце.
Актуальны набор на winter/spring residencies:
• Дэдлайн: 14 верасня 2026 года
Наступны набор на summer/fall residencies:
• Адкрыццё падачы: 11 студзеня 2027 года
• Дэдлайн: 15 лютага 2027 года.