Перайсці да асноўнага зместу

Arts Commission 2026/27 — 14 000 GBP на новы твор ва University of Exeter

29 лістапада 2026, 17:00 GMT
Exeter, Вялікабрытанія
Бясплатна

Arts Commission — штогадовая флагманская праграма Arts and Culture, каманды University of Exeter у Вялікабрытаніі, якая замаўляе творцам новыя працы. У 2026/27 годзе арганізатары(-кі) шукаюць творцу, якога цікавяць арганізацыйныя культуры — тое, як людзі працуюць разам у інстытуцыях. Абраны творца будзе працаваць з даследчыкамі(-цамі) факультэта гуманітарных, мастацкіх і сацыяльных навук (HASS) і створыць новы твор для шырокай публікі.

Для каго:

Творцы любой дысцыпліны з прынамсі пяццю гадамі прафесійнага досведу, якіх цікавяць арганізацыйныя культуры — тое, як людзі працуюць разам у фармальных структурах і як гэтыя культуры можна парушаць, змяняць і пераасэнсоўваць. Поўныя крытэры — у раздзеле «Адбор».

Фармат:

  • Студзень – чэрвень 2027 года: праца з супрацоўнікамі(-цамі) HASS асабіста і анлайн — мінімум два дні на месяц;
  • Большая частка працы праходзіць у кампусе Streatham і частка можа быць у кампусе Penryn;
  • Формы ўзаемадзеяння — на выбар, напрыклад: размовы сам-насам, удзел у сустрэчах каманд, візіты, выкладанне, варкшопы для супрацоўнікаў(-ц), студэнтаў(-ак) і публікі;
  • Твор трэба скончыць і паказаць да канца ліпеня 2027 года. Фармат залежыць ад віду мастацтва — напрыклад, перформанс, выстава, чытанне або паказ фільма.

Тэма:

Пункт адліку — асаблівы ўнёсак гуманітарных навук ва ўніверсітэты сучаснай Вялікабрытаніі. Творца даследуе:

  • Якую ролю narrative infrastructure (наратыўная інфраструктура — плынь невялікіх гісторый, праз якія арганізацыі жывуць і дзейнічаюць) адыгрывае ў кафедрах, сетках і сістэмах;
  • Як гуманітарная экспертыза фармуе міждысцыплінарныя даследчыцкія культуры;
  • Як гэтыя практыкі сутыкаюцца з усталяванымі або закасцянелымі інстытуцыйнымі нормамі;
  • Як яны дапамагаюць стратэгічным прыярытэтам сектара, накіраваным на вялікія грамадскія выклікі (challenge-led).

Тлумачэнне тэрмінаў і спіс літаратуры — у дадатку на старонцы праграмы(знешні сайт).

Што прапануецца:

  • Ганарар 14 000 GBP (≈ 16 800 EUR) з ПДВ — за час працы, а таксама на дарогу, харчаванне і пражыванне;
  • Асобны бюджэт да 4 000 GBP (≈ 4 800 EUR) з ПДВ на стварэнне і паказ твора: тэхнічная падтрымка і супрацоўніцтва, матэрыялы, транспарт, арэнда пляцоўкі, пачастунак для гасцей і іншае;
  • Падтрымка прадзюсара(-кі) — яго бюджэтам кіруе Arts and Culture;
  • Рабочая група з даследчыкаў(-ц) HASS: знаёміць з калегамі, тлумачыць спецыфіку дысцыплін і, магчыма, далучыцца да стварэння твора;
  • Твор застаецца ўласнасцю творцы;
  • Кароткі фільм пра працэс, які здымае Arts and Culture.

Калі вы ўжо супрацоўнічаеце з пэўным прадзюсарам ці прадзюсаркай, можаце прапанаваць іх кандыдатуру — з гэтым чалавекам правядуць асобнае інтэрв’ю. Калі такога партнёрства няма, Arts and Culture дапаможа знайсці дасведчанага прадзюсара ці прадзюсарку адпаведна вашаму мастацкаму напрамку.

Супрацоўніцтва можа працягвацца на працягу ўсяго перыяду праграмы (з лютага 2027 года) або быць кароткатэрміновым і інтэнсіўным на яе фінальным этапе (з красавіка ці траўня 2027 года).

Што чакаецца ад удзельнікаў(-ц):

  • Праца з супрацоўнікамі(-цамі) HASS мінімум два дні на месяц у студзені – чэрвені 2027 года;
  • Новы твор, створаны і паказаны шырокай публіцы да канца ліпеня 2027 года;
  • Удзел у здымках фільма пра працэс ва ўзгодненыя моманты і інтэрв'ю пра досвед;
  • Удзел у падвядзенні вынікаў і ацэнцы праекта ў ліпені 2027 года.

Для заяўкі патрэбныя:

  • Заява на 1–2 старонкі: чаму вас цікавіць гэтая замова і як вы адпавядаеце крытэрам адбору;
  • CV;
  • 3–4 прыклады працаў, якія паказваюць, што вы падыходзіце для замовы (выявы, відэа, аўдыя, спасылкі і г.д.).

Як падавацца:

Дашліце матэрыялы на artsandculture@exeter.ac.uk з тэмай ліста «Arts Commission 2026».

Адбор:

Кароткі спіс складаюць паводле такіх крытэраў:

  • Прынамсі пяць гадоў прафесійнага досведу і працы, якія атрымалі прызнанне за якасць і ахоп;
  • Практычны досвед творчых калабарацый — ва ўніверсітэцкім асяроддзі або з навукоўцамі ў іншых кантэкстах;
  • Досвед фасілітацыі розных груп — напрыклад, творчыя падыходы да варкшопаў і публічных кансультацый;
  • Сапраўдная цікавасць да тэмы, якую пацвярджаюць ранейшыя працы хаця б на адну з тэм: арганізацыйныя культуры, даследчыцкія культуры, narrative infrastructure, міждысцыплінарнасць;
  • Добрае планаванне часу: дакладны ўлік бюджэту, дакументацыя, праца да фіксаванага тэрміну.

Журы з 3–4 супрацоўнікаў(-ц) Arts and Culture і HASS запросіць кандыдатаў(-ак) з кароткага спіса на анлайн-інтэрв'ю. Усе, хто пройдзе інтэрв'ю, атрымаюць 100 GBP (≈ 120 EUR) за падрыхтоўку і час сустрэчы. Замова адна.

Таймлайн:

  • Тыдзень з 30 лістапада 2026 года — кароткі спіс;
  • 10 або 14 снежня 2026 года — інтэрв'ю;
  • Студзень 2027 года — знаёмства з рабочай групай і камандай, графік сустрэч і візітаў;
  • Студзень – люты 2027 года — пошук прадзюсара(-кі);
  • Сакавік – чэрвень 2027 года — сустрэчы, варкшопы, візіты, выкладанне, праца над творам і падрыхтоўка паказу;
  • Ліпень 2027 года — завяршэнне твора, публічны паказ, падвядзенне вынікаў.

Кантакт:

artsandculture@exeter.ac.uk

Арганізатар:

Arts and Culture — каманда University of Exeter, якая рэалізуе культурную стратэгію ўніверсітэта ў чатырох кампусах у Дэвоне і Корнуале. Партнёр замовы — факультэт Humanities, Arts and Social Sciences (HASS). Arts Commission праходзіць штогод; раней праграма працавала з творцамі розных практык — ад харэаграфіі і кіно да паэзіі, гукавога дызайну, фатаграфіі, музыкі, дызайну і друкаванай графікі.