Assetto Fellowships — рэзідэнцыя ў Warburg Institute у Лондане з ганарарам 10 000 GBP
Assetto Fellowships for Creative Practitioners-in-Residence — праграма Warburg Institute, аднаго з найбуйнейшых цэнтраў вывучэння мастацтва і культуры. Інстытут вядомы сваёй бібліятэкай, архівам і фотакалекцыяй, прысвечанымі гісторыі мастацтваў і навук і ролі выяваў у грамадстве.
Для каго:
Творцы, якія працуюць на стыку дысцыплін, на любым этапе кар'еры. Сярод магчымых сфер:
- Візуальныя мастацтвы;
- Кіно;
- Фатаграфія;
- Кампазіцыя;
- Дызайн;
- Распрацоўка гульняў;
- Літаратура і іншыя творчыя практыкі.
Перавага аддаецца тым, чыя практыка звязаная з выявамі, міждысцыплінарнасцю, культурнай гісторыяй і можа перагукацца з калекцыямі Warburg. Месцы размяркоўваюць паміж творцамі на раннім этапе кар'еры і тымі, хто ўжо мае імя. Асабліва чакаюць заявак ад тых, каго за апошнія 10 гадоў не падтрымлівала лонданская культурная інстытуцыя і хто не быў з ёй звязаны.
Нельга падавацца тым, хто ўжо праходзіў доўгатэрміновы fellowship у Інстытуце.
Пра праграму:
Штогод Інстытут прымае трох творцаў — па адным на кожны акадэмічны тэрмін працягласцю 3–4 месяцы. Стыпендыятаў(-так) абіраюць як з адкрытага набору, так і з кандыдатаў(-так), якіх вылучае знешні камітэт — Curatorial Advisory Board. Мэта праграмы — злучыць погляд Warburg на культурную гісторыю з сучаснай культурай: стыпендыяты(-ткі) атрымліваюць час і рэсурсы, каб даследаваць і развіваць сваю практыку ў кантэксце калекцый, даследчай супольнасці і мастацкай праграмы Інстытута.
Што прапануецца:
- Ганарар 10 000 GBP ≈ 11 600 EUR;
- Магчымасць падаць заяўку на адну даследчую паездку — да 1 500 GBP ≈ 1 750 EUR;
- Бюджэт на матэрыялы і выдаткі — да 1 000 GBP ≈ 1 160 EUR;
- Працоўнае месца, электронная пошта Інстытута, доступ да калекцый і іншыя стандартныя магчымасці для стыпендыятаў(-к);
- Майстэрня — па індывідуальнай дамоўленасці.
У апісанні не пазначана, ці пакрываюцца дарога ў Лондан, пражыванне і візавыя выдаткі.
Што чакаецца ад удзельнікаў(-ц):
- Большую частку рэзідэнцыі знаходзіцца ў Warburg Institute;
- Наведваць рэгулярныя падзеі Інстытута — штотыднёвыя ланчы і сустрэчы work-in-progress — і сустракацца з тымі, хто падтрымлівае праграму;
- Рэгулярна сустракацца з выкладчыкамі(-цамі) і даследчай супольнасцю Warburg, у тым ліку з партнёрскімі інстытуцыямі, напрыклад Slade School of Fine Art;
- Напрыканцы рэзідэнцыі падрыхтаваць кароткую справаздачу і/або ўдзельнічаць у сесіі ацэнкі.
Для заяўкі патрэбныя:
- Ясна сфармуляваная прапанова: што вы плануеце ўнесці ў жыццё Інстытута і з якімі канкрэтнымі рэсурсамі Warburg Institute збіраецеся працаваць;
- Рэкамендацыя.
Дэдлайн: 13 лістапада 2026 года.
Як падавацца:
Праз SAS Fellowship Portal: зарэгіструйцеся на партале і абярыце праграму Assetto Fellowships for Creative Practitioners-in-Residence.
Пытанні пра праграму або заяўку можна задаць адміністрацыі партала: jade.chesterton@sas.ac.uk.
Арганізатар:
The Warburg Institute, School of Advanced Study, University of London.