BARDO IN COMMON: Feminist Takeovers — тыдзень у праектнай прасторы ў Берліне
BARDO IN COMMON — Feminist Takeovers — эксперымент Karne Kunst. Замест таго каб запрашаць калектывы ў гатовую выставу, арганізатары(-кі) прапануюць ім самім вырашыць, чым стане прастора: часовай радыёстанцыяй, феміністычным архівам, выдавецтвам, рэпетыцыйнай залай, супольнай кухняй ці проста месцам, каб пабыць разам. Праект пытаецца, хто вырашае, як карыстацца мастацкай прасторай, і што адбываецца, калі інстытуцыя дзеліцца гэтым правам.
Для каго:
Феміністычныя і квір-калектывы, artist-run ініцыятывы, нефармальныя групы, культурныя сеткі і самаарганізаваныя супольнасці. Калектыву не трэба быць юрыдычна зарэгістраваным або мець выставачны досвед. Падавацца могуць і новыя, і сталыя ініцыятывы.
Асабліва чакаюць заявак ад тых, хто працуе з інтэрсекцыянальнымі, міграцыйнымі, дыяспарнымі, дэкаланіяльнымі, антырасісцкімі, транс- і квір-практыкамі. Адзінага вызначэння фемінізму ад вас не чакаюць.
Сфера можа быць любой: візуальныя мастацтвы, перформанс, музыка і гук, выдавецтва, пісьмо, даследаванні, адукацыя, арганізацыя супольнасцяў, міждысцыплінарныя практыкі.
Асабліва рады калектывам, якія базуюцца ў Берліне або могуць арганізаваць удзел на месцы.
Фармат:
- Тры калектывы па чарзе займаюць Bardo Projektraum цягам сакавіка 2027 года — кожны прыкладна на 6–7 дзён;
- Прастора — каля 70 м² на першым паверсе: Jessnerstraße 33, 10247 Berlin;
- Ствараць новую працу або рабіць класічную выставу не абавязкова: гэта можа быць перфарматыўная лабараторыя, гукавая інсталяцыя, рабочая прастора, часовы архіў, чытальня, варкшопы, паказы, рэпетыцыі ці штосьці іншае;
- Кожны калектыў распрацоўвае праграму разам з камандай Karne Kunst і мае шырокую аўтаномію ў межах загадзя ўзгодненых умоваў;
- Агульная інфраструктура застаецца ў прасторы ўвесь месяц і звязвае ўсе тры перыяды;
- Месяц завершыцца агульнай сустрэчай, каб абмеркаваць досвед і межы сумеснага карыстання прасторай.
Што прапануецца:
- Прастора Bardo ва ўзгоднены перыяд;
- Мэбля і базавае тэхнічнае абсталяванне, якія ёсць на месцы;
- Каардынацыя і арганізацыйная падтрымка;
- Анонсы праз каналы Karne Kunst і Bardo;
- Знаёмства з іншымі калектывамі;
- Базавая дакументацыя — калі гэта дарэчы і абодва бакі пагодзяцца;
- Падтрымка асноўных вытворчых выдаткаў — у межах наяўных рэсурсаў;
- Ганарары за варкшопы і публічныя актывацыі — паводле ўзгодненай праграмы і калі ёсць фінансаванне.
Для заяўкі патрэбныя:
- Кароткі расповед пра калектыў;
- Апісанне таго, што вы хочаце рабіць у Bardo;
- Тлумачэнне, як прапанова звязаная з феміністычнымі і/або квір-практыкамі;
- Вытворчы бюджэт і прапанаваныя ганарары за варкшопы або актывацыі;
- Тэхнічныя патрэбы і патрэбы ў даступнасці;
- Прыклады папярэдніх работ — выявы, спасылкі або кароткае партфоліа (па жаданні).
Заяўку можна напісаць па-англійску, па-нямецку або па-іспанску. Падыходзіць і аўдыя- або відэазаяўка да 5 хвілін.
Таймлайн:
- Адбор — снежань 2026 года;
- Узгадненне рэсурсаў і пацверджанне ўдзелу — пачатак лютага 2027 года;
- Праграма — сакавік 2027 года.
Дэдлайн: 23 лістапада 2026 года.
Гэтую дату пазначаюць Instagram-пост Karne Kunst і таймлайн на старонцы open call (там памылкова стаіць 2027 год). Але ў шапцы старонкі і ў лістападаўскай рассылцы Karne Kunst дэдлайн — 8 студзеня 2027 года. Варта ўдакладніць, які з дэдлайнаў правільны.
Кантакт: info@karnekunst.com
Арганізатар: Karne Kunst gUG, куратарка праекта — Marcela Villanueva.
Важна:
- У прастору можна заехаць па пераносным пандусе. Туалеты гендарна-нейтральныя, але не прыстасаваныя для інваліднага вазка. Пра свае патрэбы ў даступнасці варта напісаць у заяўцы.