Camargo Fellowship 2027-2028 — 10-тыднёвыя рэзідэнцыі ў Францыі для мастакоў(-чак), даследчыкаў(-ц) і thinkers
Camargo Fellowship — флагманская праграма Camargo Foundation, заснаваная ў 1971 годзе Jerome Hill. З таго часу фонд падтрымаў больш за 1500 чалавек праз свае рэзідэнцыі. Camargo Foundation знаходзіцца ў Cassis, Францыя. Гэта research-based residency: фокус не толькі на вытворчасці гатовага твора, але і на даследаванні, рэфлексіі, развіцці ідэі і міждысцыплінарным дыялогу.
Для каго: мастакі(-чкі), даследчыкі(-цы) і thinkers з розных краін і дысцыплін.
Праграма арыентаваная на established або mid-career аўтараў(-ак), якія працуюць у мастацтве, гуманітарных навуках, крытычнай думцы, даследаванні і міждысцыплінарных практыках.
Ёсць тры асноўныя катэгорыі:
- Scholars
Даследчыкі(-цы) ў сферы arts and humanities. Праект павінен быць звязаны з французскай або франкафоннай культурай, або з cross-cultural studies, якія ўключаюць культуры і ўплывы Міжземнаморскага рэгіёна. Кандыдаты(-кі) павінны мець PhD і досвед postdoctoral scholarship або быць PhD candidates на фінальнай стадыі даследавання ці напісання дысертацыі. - Thinkers
Прафесіяналы(-кі) і практыкі(-ні) ў культурных і крэатыўных сферах: куратары(-кі), журналісты(-кі), крытыкі(-ні), урбаністы(-кі), незалежныя даследчыкі(-цы) і іншыя аўтары(-кі), якія прафесійна займаюцца крытычнай думкай. - Artists
Мастакі(-чкі), якія маюць прафесійную практыку мінімум 5 гадоў і з’яўляюцца асноўнымі стваральнікамі(-цамі) новай працы або новага праекта.
Падавацца могуць:
• візуальныя мастакі(-чкі);
• харэографы(-кі), тэатральныя рэжысёры(-кі) і перформанс-мастакі(-чкі);
• пісьменнікі(-цы) і драматургі(-ні);
• кіна-, відэа- і лічбавыя мастакі(-чкі);
• кампазітары(-кі) і саўнд-мастакі(-чкі);
• міждысцыплінарныя мастакі(-чкі).
Collaborative projects:
Падавацца могуць і каманды да 3 чалавек. Кожны ўдзельнік(-ца) каманды атрымлівае асобную стыпендыю і travel grant. Уся каманда будзе жыць у адной кватэры з некалькімі спальнямі.
Кандыдаты(-кі) павінны падаць прапанову працы, якой хочуць займацца падчас рэзідэнцыі. Гэта можа быць:
- Канкрэтны праект — кніга, фільм, кампазіцыя, мастацкая праца і інш.;
- Даследаванне пэўнай тэмы або пытання перад напісаннем тэксту ці стварэннем мастацкай працы;
- Больш адкрыты працэс даследавання і эксперыменту.
Што прапануецца:
- Стыпендыя 350 EUR на тыдзень — усяго 3500 EUR;
- Базавае пакрыццё дарогі да Cassis і назад;
- Мэбляваная кватэра з кухняй;
- Доступ да бібліятэкі, музычна-канферэнцыйнай залы, тэатра пад адкрытым небам, мастацкай студыі з фоталабараторыяй і студыі для кампазітараў(-ак) з піяніна;
- Падтрымка ў кантактах з лакальнымі прафесіяналамі(-камі), арганізацыямі і рэгіянальным кантэкстам.
Даты рэзідэнцый:
- Fall 2027: 8 верасня — 17 лістапада 2027 года;
- Spring 2028: 23 лютага — 4 траўня 2028 года.
Усяго плануецца 14 стыпендый на год: 7 для artists і 7 для scholars & thinkers.
Сям’я: партнёры(-кі) і непаўналетнія дзеці могуць суправаджаць fellow на кароткі тэрмін або на ўвесь перыяд рэзідэнцыі. Дзеці павінны мець мінімум 6 гадоў на момант прыезду і наведваць школу або арганізаваныя актыўнасці па-за кампусам Camargo Foundation цягам тыдня.
Для заяўкі патрэбныя:
• Proposal summary — да 100 слоў;
• Proposal narrative — да 1200 слоў;
• Абгрунтаванне, чаму вам важна працаваць менавіта ў межах Camargo Fellowship або ў рэгіёне Aix-Marseille-Provence — да 300 слоў;
• Абгрунтаванне, чаму рэзідэнцыя патрэбная менавіта на гэтым этапе праекта або кар’еры — да 300 слоў;
• CV — да 3 старонак;
• Work samples;
• Імёны і кантакты двух references.
Дэдлайн:
1 кастрычніка 2026 года, 23:59 CET / 17:59 EST
На старонцы фонду таксама пазначана, што заяўкі адкрытыя з 2 ліпеня да 30 верасня 2026 года, але ў Submittable і guidelines фінальны дэдлайн пазначаны як 1 кастрычніка 2026 года. Лепш не адкладаць падачу да апошняга дня.