Перайсці да асноўнага зместу

Casasanvito Residency (чэрвень 2027) — 3 тыдні ў палацы XVIII стагоддзя ў Італіі

30 лістапада 2026
5 — 26 чэрвеня 2027
Monte San Vito, Італія
25 EUR

Casasanvito — рэзідэнцыя ў Monte San Vito (правінцыя Анкона), якую ў 2025 годзе заснавала аднайменная асацыяцыя ў адноўленым палацы 1767 года.

Для каго:

Мастакі(-чкі) усіх дысцыплін — візуальнага мастацтва, перформансу, літаратуры і іншых — з любой краіны і на любым этапе кар'еры.

Фармат:

5–26 чэрвеня 2027 года, Monte San Vito (Італія). Рабочая мова — англійская.

Што прапануецца:

  • Асобны пакой з уласнай ваннай у палацы XVIII стагоддзя;
  • Агульная прастора з бібліятэкай, кухняй і зонай адпачынку;
  • Майстэрня 40 м² на дваіх з іншым(-ай) рэзідэнтам(-кай);
  • Камунальныя паслугі і базавыя матэрыялы (мальберт, стол);
  • Бясплатны трансфер з вакзала або аэрапорта Анконы ў дні прыезду і ад'езду;
  • Студыйныя візіты і дні адкрытых дзвярэй.

Што чакаецца ад удзельнікаў(-ц):

  • Перадаць адну працу ў калекцыю асацыяцыі.

Раз на год куратарка робіць выставы з выбраных прац, але ўдзел у іх не гарантаваны.

Колькі каштуе ўдзел:

Збор за заяўку — 25 EUR, рэквізіты — у форме заяўкі.

Для заяўкі патрэбныя:

  • Матывацыйны ліст (чаму вы падаяцеся);
  • Партфоліа ў PDF;
  • Пацверджанне аплаты збору.

Таймлайн:

  • Заяўкі прымаюць да 30 лістапада 2026 года;
  • Адказ — да 31 снежня 2026 года.

Кантакт:

welcome@casasanvito.com

Арганізатар:

Асацыяцыя Casasanvito, Monte San Vito (Італія).

Важна:

  • За свой кошт: дарога, харчаванне, зваротная перасылка прац і дадатковыя матэрыялы;
  • Стыпендыі няма.