Circulation of European Literary Works — гранты Creative Europe выдавецтвам на пераклад і прасоўванне літаратуры
Circulation of European Literary Works — кірунак праграмы Creative Europe, які фінансуе пераклад, выданне, распаўсюд і прасоўванне еўрапейскай літаратуры. Плануюць падтрымаць каля 40 праектаў. 2027 год — апошні ў бягучай праграме Creative Europe (2021–2027).
Для каго:
Арганізацыі з выдавецкай і кніжнай сферы — дзяржаўныя або прыватныя юрыдычныя асобы, зарэгістраваныя ў краінах — удзельніцах Creative Europe: краінах ЕС (разам з заморскімі краінамі і тэрыторыямі), асобных краінах ЕЭП і краінах, асацыяваных з праграмай.
- Падавацца можна адной арганізацыяй або кансорцыумам — мінімум з 2 арганізацый-бенефіцыяраў;
- Асобныя людзі падавацца не могуць — выключэнне толькі для індывідуальных прадпрымальнікаў(-ц), калі іх справа не мае асобнай юрыдычнай асобы;
- Міжнародныя арганізацыі могуць падавацца незалежна ад краіны.
Аўтары(-кі) твораў павінны быць звязаныя з краінай-удзельніцай грамадзянствам або месцам жыхарства (або іх творы павінны лічыцца часткай еўрапейскай літаратурнай спадчыны).
Прыярытэты:
- Пашырыць міжнародную цыркуляцыю і разнастайнасць еўрапейскай літаратуры праз пераклад, выданне, распаўсюд і прасоўванне — асабліва твораў з моваў, з якіх мала перакладаюць;
- Прасоўваць чытанне і моўную і культурную разнастайнасць еўрапейскай літаратуры сярод шырокай аўдыторыі, каб падтрыманыя кнігі было лягчэй знайсці;
- Падтрымліваць прафесію літаратурнага перакладчыка(-цы): добрыя ўмовы працы, справядлівая аплата і бачнасць;
- Умацоўваць кніжны сектар праз супрацу выдавецтваў, кнігарняў і бібліятэк.
Асабліва чакаюць праектаў, звязаных з Украінай: распаўсюд кніг з Украіны і ва Украіну, пераклады з украінскай і на ўкраінскую, кнігі на ўкраінскай мове для ўкраінскіх уцекачоў(-ак) і вымушаных перасяленцаў. Для гэтага можна перадрукоўваць ужо выдадзеныя ўкраінскія кнігі без перакладу.
Што можна перакладаць:
Раманы, апавяданні, п'есы і радыёп'есы, паэзію, літаратурны рэпартаж, коміксы, дзіцячую і падлеткавую літаратуру. Праект павінен уключаць не менш за 5 твораў.
Што прапануецца:
Грант ЕС у выглядзе фіксаванай сумы (lump sum), які пакрывае да 60% бюджэту праекта. Астатнія 40% арганізацыя мусіць пакрыць сама — уласнымі сродкамі, даходам ад праекта або іншым фінансаваннем. Агульны бюджэт конкурсу — 5 000 000 EUR.
Максімальны памер гранту залежыць ад колькасці перакладаў:
- Малы праект — не менш за 5 твораў, да 100 000 EUR;
- Сярэдні праект — не менш за 11 твораў, да 200 000 EUR;
- Вялікі праект — не менш за 21 твор, да 300 000 EUR (толькі для кансорцыумаў).
Адна арганізацыя можа атрымаць максімум 200 000 EUR, кансорцыум — 300 000 EUR.
Пасля падпісання дамовы звычайна выплачваюць аванс — каля 80% гранту. Прамежкавых выплат няма, рэшту пералічваюць пасля завяршэння праекта. Усе выплаты атрымлівае каардынатар кансорцыума.
З гранту можна фінансаваць пераклад, выданне, распаўсюд і прасоўванне кніг, а таксама супрацу паміж аўтарамі(-камі), перакладчыкамі(-цамі), выдавецтвамі, распаўсюднікамі, кнігарнямі, бібліятэкамі, літаратурнымі падзеямі і фестывалямі. Частку гранту можна размеркаваць праз уласны адкрыты конкурс для трэціх асоб — да 60 000 EUR на адну асобу.
Умовы:
- Машынны пераклад забаронены;
- Выдавецтвы павінны заключыць дамовы з прафесійнымі літаратурнымі перакладчыкамі(-цамі) і ўнесці даныя пра іх у Creative Europe Database;
- На ганарары перакладчыкам(-цам) рэкамендуецца закласці 20–30% бюджэту праекта (для раманаў);
- Імя перакладчыка(-цы) павінна быць добра бачным у кнізе, пажадана на вокладцы; мову арыгіналу таксама варта пазначыць;
- Выдаткі на набыццё правоў на пераклад і выданне не пакрываюцца;
- Праект звычайна доўжыцца да 36 месяцаў;
- Праекты, якія ўжо завершаныя, не разглядаюцца; падвойнае фінансаванне з бюджэту ЕС забаронена.
Што чакаецца ад удзельнікаў(-ц):
Праект трэба падзяліць на абавязковыя work packages (блокі працы):
- Кіраванне праектам — у тым ліку дамовы з перакладчыкамі(-цамі), пацвярджэнні аплаты і падпісаныя імі дэкларацыі;
- Пераклад — фінальныя тэксты кожнага перакладу;
- Выданне і распаўсюд — выдадзеныя кнігі ў лічбавым фармаце, фінальны спіс выданняў і біяграфіі перакладчыкаў(-ц) у кнігах;
- Прасоўванне і камунікацыя — справаздача пра прасоўванне кожнай кнігі і бачнасць падтрымкі ЕС;
- Падтрымка ўкраінскай літаратуры — толькі калі праект уключае перадрук украінскіх кніг.
Для заяўкі патрэбныя:
- Стандартная форма заяўкі (CREA CULTURE) — даступная ў сістэме падачы на партале;
- Тэхнічнае апісанне праекта (Part B) — не больш за 70 старонак;
- Падрабязная бюджэтная табліца (CREA LSII);
- Declaration on publications (CREA CULT LIT);
- Адміністрацыйныя даныя (Part A) і дадатковыя даныя пра праект (Part C) — запаўняюцца анлайн;
- CV каманды праекта і CV або біяграфіі перакладчыкаў(-ц);
- Спіс ключавых праектаў за апошнія 4 гады;
- Overview of translations — PDF з даных пра творы і пераклады, унесеных у Creative Europe Database (у сістэме кнопка называецца «Edit MEDIA DB»);
- Creative Dossier — PDF у вольнай форме: кароткі сінопсіс кожнага твора, асноўныя тэмы, карысныя спасылкі і прэзентацыя аўтараў(-ак), якая пацвярджае, што іх творы адпавядаюць умовам.
Заяўку можна падаць на любой афіцыйнай мове ЕС, але кароткае апісанне праекта абавязкова на англійскай; арганізатары раяць пісаць усю заяўку па-англійску. Калі ў падрыхтоўцы выкарыстоўваецца генератыўны ШІ, гэта трэба пазначыць у заяўцы.
Поўны пералік дакументаў — у дакуменце конкурсу на партале.
Крытэрыі ацэнкі:
- Адпаведнасць мэтам і прыярытэтам — 25 балаў (мінімум 13);
- Якасць зместу і дзейнасці, у тым ліку выдавецкая стратэгія і распаўсюд — 40 балаў (мінімум 20);
- Кіраванне праектам, у тым ліку справядлівая аплата перакладчыкаў(-ц) — 15 балаў (мінімум 8);
- Распаўсюд вынікаў і ўстойлівасць — 20 балаў (мінімум 10).
Каб атрымаць фінансаванне, трэба набраць не менш за 70 са 100 балаў.
Таймлайн:
- Ацэнка заявак — люты–травень 2027 года;
- Паведамленне вынікаў — ліпень 2027 года;
- Падпісанне пагаднення пра грант — кастрычнік 2027 года.
Як падавацца:
Праз EU Funding & Tenders Portal. Спачатку трэба стварыць акаўнт EU Login і зарэгістраваць арганізацыю ў Participant Register, каб атрымаць 9-значны код PIC. Код патрэбны кожнаму ўдзельніку кансорцыума. Пасля гэтага заяўку падаюць праз сістэму падачы на старонцы конкурсу. Да дэдлайну заяўку можна змяняць і падаваць нанова.
Кантакт:
Пытанні пра конкурс: EACEA-CREATIVE-EUROPE-TRANSLATIONS@ec.europa.eu (у лісце пазначце код CREA-CULT-2027-LIT). Тэхнічныя пытанні пра партал — праз IT Helpdesk.
Арганізатар: European Education and Culture Executive Agency (EACEA), праграма Creative Europe.