Перайсці да асноўнага зместу

Cultural Trends Global Dialogue 2027 — прыём тэзісаў на канферэнцыю «Cultures of Conflict»

15 снежня 2026
28 верасня — 1 кастрычніка 2027
Dubrovnik, Харватыя
350 EUR

Cultural Trends Global Dialogue — серыя міжнародных канферэнцый пра культурную палітыку, заснаваная па ініцыятыве акадэмічнага часопіса Cultural Trends (Taylor & Francis). Трэці выпуск пасля Сант'яга і Лімы пройдзе ў Дуброўніку, яго ладзіць загрэбскі Institute for Development and International Relations (IRMO) з партнёрамі. Тэма — «Cultures of Conflict»: канфлікт як звычайнае і нават прадуктыўнае вымярэнне культурнага жыцця. Упершыню частку праграмы курыруе Association for Cultural Economics International (ACEI).

Для каго:

Даследчыкі(-цы) культурнай палітыкі і культуры, людзі, якія фармуюць палітыку ў сферы культуры, мастакі(-чкі) і актывісты(-кі). Кожны чалавек можа падаць адну заяўку як асноўны аўтар ці аўтарка; як сааўтар(-ка) — без абмежаванняў.

Фармат:

Канферэнцыя пройдзе 28 верасня – 1 кастрычніка 2027 года ў Дуброўніку (Харватыя). Заяўкі прымаюць толькі па-англійску. Мовы канферэнцыі — англійская і харвацкая; калі будзе дастаткова якасных заявак, могуць дадацца іспанская і французская.

Тэма:

Арганізатары(-кі) разглядаюць культуру не як утульную прастору агульных каштоўнасцяў, а як поле пастаяннай спрэчкі за рэсурсы, сэнсы і прыналежнасць. Канфлікт тут — не збой і не хвароба грамадства, а звычайная і патрэбная частка культурнага жыцця: праз яго розніцы выказваюцца і абмяркоўваюцца.

Прыклады тэмаў для дакладаў:

  • Культурная палітыка, кіраванне і рашэнні ва ўмовах нязгоды;
  • Канфлікты вакол фінансавання і легітымнасці культуры;
  • Міжнароднае культурнае супрацоўніцтва, дыпламатыя і нераўнамернасць улады;
  • Турызм, спадчына і гарадскія канфлікты;
  • Памяць і спрэчная гісторыя;
  • Дэкаланіяльныя і посткаланіяльныя падыходы да культуры і спадчыны;
  • Лічбавыя культуры, платформы, даныя і сачэнне;
  • Свабода мастацтва і слова, цэнзура і cancel culture;
  • Мастацтва і культура ва ўмовах вайны, акупацыі і гуманітарных крызісаў;
  • Творцы ў выгнанні, вымушаныя мігранты(-кі) і творцы пад пагрозай;
  • Штучны інтэлект і сінтэтычныя медыя.

Што прапануецца:

  • Выступ з дакладам на канферэнцыі;
  • Магчымасць падаць поўны артыкул у спецыяльны нумар часопіса Cultural Trends — з рэцэнзаваннем паводле звычайных правілаў часопіса;
  • Сумесная сесія «Cultural Policy & Cultural Economics» з Association for Cultural Economics International (ACEI).

Колькі каштуе ўдзел:

Рэгістрацыйны ўнёсак плацяць тыя, чые даклады прынялі:

  • Стандартная рэгістрацыя — 350 EUR да 15 траўня 2027 года, пасля — 450 EUR;
  • Аспіранты(-кі) і незалежныя даследчыкі(-цы) — 150 EUR да 15 траўня 2027 года, пасля — 200 EUR.

Унёсак уключае ўсе сесіі і падзеі, матэрыялы, нетворкінг, кава-паўзы, лёгкія абеды і афіцыйны прыём.

Для заяўкі патрэбныя:

  • Назва даклада;
  • Аўтары(-кі) і іх інстытуцыі, калі ёсць;
  • Кароткая біяграфія кожнага аўтара(-ркі);
  • Электронная пошта аўтараў(-ак), імя і пошта кантактнай асобы;
  • Анатацыя да 300 слоў;
  • 3–5 ключавых слоў;
  • Пажаданая мова выступу, калі будзе выбар: англійская, іспанская, французская або харвацкая.

Як падавацца:

Праз форму на платформе Oxford Abstracts(знешні сайт). Калі ваш удзел залежыць ад фінансавай падтрымкі, абавязкова пазначце гэта ў заяўцы.

Адбор:

Навуковы камітэт ацэньвае адпаведнасць тэме, якасць і арыгінальнасць даклада і тое, што ён дадасць да дыялогу.

Таймлайн:

  • 15 лютага 2027 года — вынікі адбору;
  • 15 сакавіка 2027 года — апошні дзень, каб пацвердзіць удзел;
  • 15 траўня 2027 года — канец ранняй рэгістрацыі;
  • 1 ліпеня 2027 года — канец рэгістрацыі;
  • 15 ліпеня 2027 года — фінальная праграма.

Кантакт: globaldialogue2027@irmo.hr

Арганізатар:

Department for Culture and Communication, Institute for Development and International Relations (IRMO) з Загрэба разам з Faculty of Media and Public Relations, University of Dubrovnik (UNIDU), часопісам Cultural Trends (Taylor & Francis) і Institute of Global Challenges and Cultures, De Montfort University Leicester. Гэта трэці Global Dialogue пасля Сант'яга (2023) і Лімы (2025).

Важна:

  • Дарогу, пражыванне і харчаванне па-за праграмай удзельнікі(-цы) аплачваюць самі;
  • Арганізатары(-кі) шукаюць фінансаванне на абмежаваную падтрымку для тых, каму без яе было б складана прыехаць праз фінансавыя абставіны, — асабліва для людзей з недастаткова прадстаўленых асяроддзяў і з краін з нізкім і сярэднім узроўнем даходу. Падтрымку не гарантуюць: усё залежыць ад таго, ці знойдзецца знешняе фінансаванне. Калі знойдзецца, абвесцяць асобны набор з умовамі. Заяўкі на падтрымку разглядаюць асобна ад адбору дакладаў.