DAAD Artists-in-Berlin Program 2028 — рэзідэнцыя ў Берліне для пісьменнікаў(-ц), музыкаў і кінематаграфістаў(-ак)
DAAD Artists-in-Berlin Program (Berliner Künstlerprogramm des DAAD) больш за шэсць дзесяцігоддзяў запрашае ў Берлін мастакоў(-чак) з усяго свету. Кожны год праграма дае 18 рэзідэнцый пісьменнікам(-цам), кінематаграфістам(-кам), саўнд-артыстам(-кам), музыкам і візуальным мастакам(-чкам). Праграма аддае перавагу тым, хто ў сваёй практыцы крытычна працуе з гісторыяй і сучаснымі тэмамі.
Для каго:
Праграма разлічаная на вядомых міжнародных мастакоў(-чак), якія ўжо маюць уласны голас і прызнанне ў сваёй галіне. Заяўкі прымаюць у трох катэгорыях:
- Літаратура;
- Музыка і гук (music & sound) — для саўнд-артыстаў(-ак), кампазітараў(-ак) і кампазітараў(-ак)-выканаўцаў. Камерцыйная музыка і музыка для кіно не падтрымліваюцца, буйныя тэатральныя і оперныя пастаноўкі праграма лагістычна не можа забяспечыць;
- Кіно.
Узроставага абмежавання няма, акадэмічная адукацыя не патрабуецца. Візуальных мастакоў(-чак) намінуе спецыяльнае журы, таму падаць заяўку ў гэтай катэгорыі нельга.
Не могуць падавацца:
- Студэнты(-кі) і тыя, хто толькі што скончыў навучанне: праграма не для мастакоў(-чак) на раннім этапе кар’еры. Дактаранты(-кі) падавацца могуць;
- Грамадзяне(-кі) Германіі, у тым ліку з падвойным грамадзянствам. Выключэнне — калі вы жывяце за мяжой: пераважна ў краіне, з якой падаецеся, і не менш за шэсць гадоў. Гэта трэба пацвердзіць;
- Людзі любога грамадзянства, якія пераважна жывуць у Германіі. Выключэнне — калі вы ўпершыню зарэгістраваліся ў Германіі 15 верасня 2025 года або пазней (не раней чым за 15 месяцаў да дэдлайну);
- Былыя стыпендыяты(-кі) праграмы — паўторна падавацца нельга.
Калі вы падпадаеце пад адно з выключэнняў, пазначце гэта ў форме асабістых даных, у полі CURRENT POSTAL ADDRESS.
Калектывы: на 2028 год ёсць адна калектыўная стыпендыя для групы да трох чалавек — у катэгорыі «музыка і гук». У літаратуры і кіно стыпендыі толькі індывідуальныя.
Што прапануецца:
- Рэзідэнцыя ў Берліне: 12 месяцаў для літаратуры і музыкі і гуку, 6 месяцаў для кіно;
- Штомесячная стыпендыя на жыццё і арэнду;
- Мэбляваная кватэра;
- Дарога ў Берлін і назад і перавозка багажу (эканом-клас);
- Пры патрэбе — медыцынская страхоўка, страхоўка ад няшчасных выпадкаў і грамадзянскай адказнасці. Узносы вылічаюцца са стыпендыі;
- Індывідуальныя заняткі нямецкай мовай (па жаданні).
Праграма лічыць сябе дружалюбнай да сем’яў. Калі муж ці жонка, зарэгістраваны(-ая) партнёр(-ка) і (або) дзеці да 18 гадоў жывуць у Берліне ўвесь тэрмін стыпендыі, праграма дае большую кватэру і кампенсуе дарогу членам сям’і.
Што чакаецца ад удзельнікаў(-ц):
- Жыць у Берліне цягам рэзідэнцыі. Абавязку стварыць пэўны твор няма — час можна праводзіць публічна ці прыватна;
- Пачаць рэзідэнцыю паміж 1 студзеня і 31 траўня 2028 года (пазней — толькі ў абгрунтаваных выключных выпадках) і загадзя ўзгадніць дату прыезду.
Для заяўкі патрэбныя:
- Форма асабістых даных — пасля яе прыходзіць персанальная спасылка на форму заяўкі;
- Адзін PDF да 15 МБ: CV, дакументацыя прац, тэксты, партытуры, рэцэнзіі;
- Тры прыклады прац, з якімі павінна азнаёміцца журы (спасылкі). Без прыкладаў заяўку не разглядаюць;
- Кіно: спасылкі на адзін поўны фільм і да трох урыўкаў па 5 хвілін з субтытрамі і сінопсісам кожнага фільма — толькі Vimeo або YouTube, без трэйлераў;
- Літаратура: выдадзеныя кнігі (не больш за тры; не рукапісы і не анлайн-публікацыі); друкаваныя асобнікі можна даслаць поштай толькі з ЕС, з паштовым штэмпелем не пазней за 1 снежня;
- Музыка і гук: спасылкі на запісы або відэа, партытуры і апісанні — у PDF.
Форма — толькі на англійскай, кожнае тэкставае поле — да 2550 знакаў. Рэкамендацыйныя лісты не прымаюцца. Спасылкі на працы павінны працаваць да жніўня 2027 года.
Журы збіраюцца ў сакавіку–траўні 2027 года.
Пытанні і адказы: https://www.berliner-kuenstlerprogramm.de/en/faq/
Кантакт: residency.berlin@daad.de
Арганізатар:
Berliner Künstlerprogramm des DAAD (Нямецкая служба акадэмічных абменаў) пры падтрымцы Міністэрства замежных справаў Германіі і Сената Берліна.