DAS MINSK — рэзідэнцыя ў Патсдаме пра ежу, памяць і супольнасць
DAS MINSK Kunsthaus in Potsdam — музей сучаснага мастацтва ў Патсдаме, Германія. Першапачаткова будынак адкрыўся ў 1977 годзе як рэстаран з тэрасай, і гэтая гісторыя гасціннасці, абмену і сацыяльнага жыцця дагэтуль важная для месца. Новая кулінарная рэзідэнцыя прапануе працаваць з гісторыяй былога рэстарана.
Для каго: кухары(-кі), мастакі(-чкі), food designers і аўтары(-кі) з міждысцыплінарнымі практыкамі. Асабліва падыходзяць праекты, якія разглядаюць гатаванне не толькі як рамяство або сэрвіс, а як культурную і мастацкую практыку.
Арганізатары асобна адзначаюць, што вітаюць заяўкі ад людзей з розным досведам, перспектывамі і дысцыплінарнымі падыходамі.
Што чакаецца ад праекта:
Рэзідэнт(-ка) распрацуе ўласны праект і прадставіць яго ў межах публічнай праграмы музея. Мэта рэзідэнцыі — адкрыць новыя перспектывы на сувязь паміж мастацтвам, ежай і сацыяльнымі пытаннямі, а таксама актыўна ўключыць публіку музея..
Магчымыя фарматы:
- Сезоннае меню або signature dish для музейнай Cafébar HEDWIG;
- Публічныя cooking evenings або supper clubs;
- Кулінарныя варкшопы і заняткі;
- Супольныя вячэры і партысіпаторныя фарматы;
- Мастацкія або перфарматыўныя вячэры;
- Праекты пра рэгіянальныя, гістарычныя або ўстойлівыя харчовыя культуры;
- Міждысцыплінарныя калабарацыі з мастакамі(-чкамі), даследчыкамі(-цамі) або лакальнымі ініцыятывамі.
Гэтыя прыклады не абмежаванне: арганізатары вітаюць уласныя арыгінальныя і эксперыментальныя ідэі.
Асабліва цікавыя праекты, якія прапануюць новы погляд на гісторыю інстытуцыі, спалучаюць кулінарныя практыкі з мастацкім даследаваннем і ствараюць дыялог паміж даследаваннем, мастацтвам і публікай.
Што прапануецца:
- Стыпендыю 1000 EUR у месяц;
- Кампенсацыю travel expenses, звязаных з пачаткам рэзідэнцыі;
- Мэбляваную кватэру;
- Deutschlandticket;
- Магчымасць пакрыцця production costs для пададзенай праектнай прапановы;
- Доступ да выставаў і рэлевантных працоўных прастораў музея;
- Падтрымку музейнай каманды ў распрацоўцы і рэалізацыі праекта.
DAS MINSK таксама падтрымае ў арганізацыйных пытаннях, звязаных з уездам у Германію.
Сям’я: арганізатары могуць забяспечыць пражыванне для да 3 чалавек, але travel expenses і living expenses не пакрываюцца.
Даты рэзідэнцыі: красавік — ліпень 2027.
Для заяўкі патрэбны адзін PDF-файл да 10 старонак і 5 MB, які ўключае:
- Кароткую біяграфію;
- Партфоліа або прыклады работ;
- Кароткае апісанне праектнай ідэі — максімум 2 старонкі;
- Cost estimate для праекта — максімум 1 старонка.