European Commission: Decoding Depression — рэзідэнцыя ў Joint Research Centre з бюджэтам 15 000 EUR
Decoding Depression — рэзідэнцыя Joint Research Centre (JRC) Еўрапейскай камісіі. Мастак(-чка) разглядае дэпрэсію не толькі як асабісты стан, але і як грамадскую з'яву, на якую ўплываюць асабістае, сацыяльнае, прыроднае, гарадское і лічбавае асяроддзе. Асабліва заахвочваюць глядзець на тэму праз прызму асяроддзя.
Для каго:
Мастакі(-чкі) любой дысцыпліны і любога грамадзянства, якія легальна могуць працаваць у ЕС.
- Абавязковая ўмова — асабісты досвед дэпрэсіі: уласны або праз догляд за блізкімі ці жыццё побач з чалавекам з дэпрэсіяй;
- Досвед у даследаваннях псіхічнага здароўя, працы з данымі або лічбавым здароўі — перавага, але не абавязковая ўмова;
- Нельга падавацца тым, хто ўжо ўдзельнічаў у рэзідэнцыі JRC.
Пра рэзідэнцыю:
Праца ідзе ў дыялогу з даследчыкамі(-цамі) і экспертамі(-камі) па палітыцы з Digital Health Unit і EU Policy Lab: магчымы доступ да матэрыялаў і абмеркаванне актуальных даследаванняў. Рэзідэнцыя задуманая як прастора для эксперыменту — падыход можа быць даследчым, партысіпатыўным, спекулятыўным, наратыўным, перфарматыўным, лічбавым або матэрыяльным.
Фармат:
- Шэсць месяцаў, са студзеня па чэрвень 2027 года;
- Не менш за 20 дзён у Ispra (Італія), не абавязкова запар. Астатні час можна працаваць дыстанцыйна;
- Магчымы візіт у Брусель.
Што прапануецца:
Агульны бюджэт — 15 000 EUR. Гэтая сума ўключае ганарар, суткавыя, пражыванне і дарогу. Бюджэту на вытворчасць працы праграма не гарантуе: магчымую замову працы пасля рэзідэнцыі трэба будзе пацвярджаць і фінансаваць асобна.
Што чакаецца ад удзельнікаў(-ц):
- На пачатку неафіцыйна пазнаёміць даследчую каманду са сваёй практыкай;
- Правесці ў Ispra не менш за 20 дзён;
- Удзельнічаць у жыцці каманды і развіваць даследаванне;
- Весці адну лінію даследавання і не хаваць тупікоў;
- Паказаць прамежкавыя вынікі ў красавіку 2027 года;
- Зрабіць фінальную прэзентацыю ў чэрвені 2027 года — яна можа быць і самой працай: перформансам, партытурай, чытаннем, аб'ектам або прапановай;
- Напісаць кароткі рэфлексіўны тэкст пра шэсць месяцаў рэзідэнцыі і кароткі тэкст для рассылкі;
- Далучыцца да рэфлексіі пра ўплыў супрацы мастацтва, навукі і палітыкі.
Для заяўкі патрэбныя:
Адзін PDF-файл, які ўключае:
- Матывацыйны тэкст да адной старонкі (каля 500 слоў): матывацыя, кірунак даследавання і падыход;
- Партфоліа з рэлевантнымі працамі і спасылкай на сайт, калі ён ёсць;
- Рэзюмэ.
Дэдлайн: 18 кастрычніка 2026 года.
- Анлайн-інтэрв'ю з кандыдатамі(-ткамі) з кароткага спіса — 2–13 лістапада 2026 года;
- Адбор і падпісанне кантрактаў — лістапад–снежань 2026 года;
- Пачатак рэзідэнцыі — студзень 2027 года.
Як падавацца:
Даслаць PDF на JRC-Resonances@ec.europa.eu. Поўныя ўмовы — у дакуменце open call.
Арганізатар: Joint Research Centre Еўрапейскай камісіі — Digital Health Unit, EU Policy Lab і Centre for Advanced Studies.