European Heritage Hub — гранты да 25 000 EUR на праекты грамадзянскай супольнасці ў сферы спадчыны
Мэта праграмы — умацаваць ролю культурнай спадчыны ў дэмакратычным развіцці, зялёнай, лічбавай і сацыяльнай трансфармацыі, а таксама ў мірабудаўніцтве, міжкультурным і міжрэлігійным дыялогу. Гэта другі набор Small Grants Scheme. Праграма фінансуецца Еўрапейскім саюзам і падтрымліваецца ALIPH Foundation.
Для каго: арганізацыі грамадзянскай супольнасці і некамерцыйныя арганізацыі, якія працуюць са спадчынай і юрыдычна зарэгістраваныя ў адной з 11 краін: Албанія, Арменія, Азербайджан, Боснія і Герцагавіна, Грузія, Косава, Малдова, Чарнагорыя, Паўночная Македонія, Сербія, Украіна.
Падавацца могуць НДА, дабрачынныя, grassroots-арганізацыі і іншыя некамерцыйныя структуры.
Праекты могуць падавацца ў партнёрстве, але вядучая арганізацыя павінна мець юрыдычны статус і банкаўскі рахунак у адной з eligible countries. Партнёры могуць быць з іншых еўрапейскіх краін.
Мэты конкурсу:
- Развіццё патэнцыялу грамадзянскай супольнасці;
- Узмацненне ролі культурнай спадчыны ў зялёнай, лічбавай і сацыяльнай трансфармацыі;
- Падтрымка дэмакратыі, вяршэнства права, фундаментальных правоў і каштоўнасцяў;
- Мірабудаўніцтва і стабільнасць праз міжкультурны і міжрэлігійны дыялог і прымірэнне.
Рэгіянальныя напрамкі:
1. Заходнія Балканы
Фокус — прымірэнне, рэгіянальная супраца і сацыяльная згуртаванасць.
Прыярытэты:
• Спадчына як інструмент прымірэння і працы з супольнай гісторыяй і памяццю;
• Трансгранічная супраца і shared heritage initiatives;
• Супольнасныя і grassroots-праекты ў сферы спадчыны;
• Развіццё патэнцыялу арганізацый грамадзянскай супольнасці.
2. Каўказ
Фокус — ахова спадчыны ў нестабільных і разнастайных кантэкстах.
Прыярытэты:
• Ахова спадчыны пад пагрозай і падрыхтоўка да рызык;
• Дакументаванне і інвентарызацыя аб’ектаў спадчыны;
• Міжкультурны дыялог і рэгіянальная супраца;
• Узмацненне лакальнай экспертызы і навыкаў.
3. Украіна і Малдова
Фокус — развіццё патэнцыялу і пілотныя ініцыятывы, якія падтрымліваюць emergency response, аднаўленне і ўстойлівасць сектара спадчыны.
Прыярытэты:
• Падрыхтоўчыя дзеянні для надзвычайных мераў і аднаўлення;
• Пілотныя і малыя дзеянні па падрыхтоўцы да рызык;
• Дакументаванне, веды і лічбавая гатоўнасць;
• Развіццё арганізацыйнага патэнцыялу, у тым ліку праз лічбавыя інструменты;
• Уключэнне супольнасці і сацыяльная згуртаванасць.
Што прапануецца:
- Да 10 000 EUR;
- Ад 10 000 да 25 000 EUR.
Перыяд рэалізацыі:
Праект можа ўжо быць у працэсе на момант падачы або пачацца пасля абвяшчэння вынікаў і выплаты першага траншу.
Калі праект ужо пачаўся, у заяўцы трэба дакладна апісаць, якія новыя актыўнасці будуць прафінансаваныя ў межах грантавага перыяду.
Праект павінен быць завершаны або дастаткова прасунуты да 31 жніўня 2027 года, каб даць канкрэтныя вынікі для справаздачнасці.
Фінансавыя ўмовы:
• Бюджэт трэба падаваць у EUR;
• Грант не пакрывае subcontracting;
• Грант не пакрывае фінансавую падтрымку трэцім бакам;
• Грант не пакрывае ўскосныя выдаткі;
• Грант не пакрывае набыццё тэхнічнага абсталявання, напрыклад ноўтбукаў, камп’ютараў або тэлефонаў;
• Іншае абсталяванне, патрэбнае для рэалізацыі праекта, можа быць уключанае ў бюджэтную форму.
Магчымыя катэгорыі прамых выдаткаў:
• Выдаткі на персанал;
• Падарожжа, пражыванне і суткавыя;
• Іншыя выдаткі і паслугі: пераклады, дызайн і вытворчасць матэрыялаў, даследаванні, лічбавая камунікацыя, тэхнічная падтрымка, кейтэрынг, арэнда пляцовак, страхаванне і падобнае.
Выплаты:
Грант выплачваецца вядучай арганізацыі. Калі праект партнёрскі, менавіта яна адказвае за размеркаванне сродкаў паміж партнёрамі.
Выплаты адбываюцца ў два этапы:
• 80% — першы транш пасля падпісання грантавай дамовы;
• 20% — фінальны транш пасля зацвярджэння тэхнічнай і фінансавай справаздачы.
Падача адбываецца праз платформу Good Grants у два абавязковыя этапы.
Этап 1 — Eligibility Assessment. Дэдлайн: 7 верасня 2026 года.
На гэтым этапе правяраюць базавую адпаведнасць заяўніка і праекта: юрыдычны статус, краіну, тып дзеяння, таймлайн, адміністрацыйную і фінансавую здольнасць. Толькі тыя, хто пройдуць гэты этап, атрымаюць запрашэнне падаць поўную заяўку.
Этап 2 — Full Application. Дэдлайн: 20 верасня 2026 года.
Пасля праходжання Eligibility Assessment трэба будзе падаць поўную праектную прапанову і бюджэтную форму праз асобную анлайн-форму для адпаведнага рэгіёна.