Перайсці да асноўнага зместу

European Heritage Hub — peer-learning візіт у Лісабон для тых, хто працуе з культурнай спадчынай

7 верасня 2026
4 — 6 лістапада 2026
Lisbon, Партугалія
Бясплатна

European Heritage Hub Peer-Learning Visit to Lisbon — гэта двухдзённы візіт узаемнага навучання для тых, хто працуе з культурнай спадчынай, гарадскімі палітыкамі, супольнасцямі і ўстойлівым развіццём.

Для каго: прафесіяналы(-кі), якія працуюць з культурнай спадчынай у:

  • Лакальных, рэгіянальных або нацыянальных адміністрацыях;
  • Арганізацыях грамадзянскай супольнасці;
  • Культурных ініцыятывах і праектах;
  • Гарадах і рэгіёнах Еўропы і суседніх краін. Асабліва вітаюцца заяўкі з Украіны, Малдовы, Албаніі, Босніі і Герцагавіны, Косава, Чарнагорыі, Паўночнай Македоніі, Сербіі, Арменіі, Азербайджана, Грузіі, Турцыі і Вялікабрытаніі.

Візіт пройдзе ў Лісабоне і будзе прысвечаны тэме:

Safeguarding Collective Memory for Inclusive and Sustainable Urban Development
— захаванне калектыўнай памяці для інклюзіўнага і ўстойлівага гарадскога развіцця.

Праграма арганізуецца European Heritage Hub у партнёрстве з City of Lisbon.

Фокус візіту:

Асноўным прыкладам для вывучэння стане лісабонская практыка Memories of Lisbon. Гэта праграма, якая працуе з рызыкай сацыяльнай ізаляцыі старэйшых жыхароў(-ак), гарадской памяццю і міжпакаленчым дыялогам. Студэнты(-кі) прафесійнай адукацыі запісваюць жыццёвыя гісторыі старэйшых жыхароў(-ак), а потым ствараюць 2D-анімацыі і іншы лічбавы кантэнт на аснове гэтых сведчанняў. З 2015 года праграма ўключыла больш за 500 жыхароў(-ак) у 13 раёнах Лісабона і сабрала больш за 300 кароткіх аўдыявізуальных сведчанняў. Цяпер праект развіваецца праз E-Museum Memories of Lisbon

Што будзе ў праграме:

  • Сустрэчы з лакальнымі палітыкамі і стэйкхолдарамі;
  • Site visits у гарадскія раёны, звязаныя з Memories of Lisbon;
  • Варкшопы па пошуку рашэнняў;
  • Абмен досведам паміж удзельнікамі(-цамі);
  • Абмеркаванне таго, як пераносіць элементы лісабонскай практыкі ў іншыя кантэксты.

Тэмы для абмеркавання:

  • Міжпакаленчае ўключэнне і ўзмацненне грамадзян(-ак) праз культурную спадчыну;
  • Вусная гісторыя як метад захавання спадчыны;
  • Multi-level governance і партнёрскія мадэлі;
  • Праца з пачуццём прыналежнасці жыхароў(-ак);
  • Сацыяльная згуртаванасць, інклюзія і лічбавая трансфармацыя ў гарадскіх праектах спадчыны.

Візіт працягнецца 2 дні — з другой паловы дня 4 лістапада да абеду 6 лістапада 2026 года. Працоўная мова — англійская. Перад візітам удзельнікі(-цы) атрымаюць інфармацыйны пакет з кантэкстам, профілямі спікераў(-ак) і іншых удзельнікаў(-ц), а таксама змогуць далучыцца да ўводнай анлайн-сустрэчы.

Колькасць месцаў: будзе абрана да 20 удзельнікаў(-ц). Група будзе складацца пераважна з прадстаўнікоў(-ц) еўрапейскіх гарадоў і рэгіёнаў, а таксама абмежаванай колькасці іншых стэйкхолдараў у сферы культурнай спадчыны.

Арганізатары шукаюць:

  • Мінімум 12 прадстаўнікоў(-ц) лакальных або рэгіянальных адміністрацый, якія працуюць з культурнай спадчынай на палітычным, decision-making або тэхнічным узроўні;
  • Да 4 прадстаўнікоў(-ц) нацыянальных або федэральных адміністрацый;
  • Да 4 індывідуальных удзельнікаў(-ц) — прафесіяналаў(-ак) і захавальнікаў(-ц) спадчыны, прадстаўнікоў(-ц) НДА, культурных ініцыятываў, тэматычных асацыяцый, арганізацый моладзі, прадпрымальнікаў(-ц) або іншых рэлевантных стэйкхолдараў.

Што пакрываецца:

  • Падарожжа ў Лісабон і назад — з кампенсацыяй паводле правілаў European Commission travel unit costs;
  • Пражыванне на 2 ночы — з 4 да 6 лістапада;
  • Харчаванне падчас візіту.

Дэдлайн: 7 верасня 2026 года, да поўначы CEST.