European Spaces of Culture — да 45 000 EUR на міжнародныя культурніцкія праекты па-за межамі ЕС
European Spaces of Culture — ініцыятыва ЕС у сферы міжнародных культурных сувязяў, якой кіруе EUNIC. Яна пачалася ў 2019 годзе як пілотная Preparatory Action і падтрымлівае невялікія кароткатэрміновыя праекты, у якіх мясцовыя арганізацыі, члены EUNIC і Дэлегацыі ЕС працуюць як роўныя партнёры. Праекты павінны адказваць на мясцовы кантэкст, прапаноўваць новыя падыходы і закладваць супрацу, якая працягнецца пасля заканчэння праекта.
Для каго:
Гэта грант для партнёрстваў арганізацый. Праект распрацоўвае і рэалізуе трохбаковае партнёрства, у якім павінны быць як мінімум:
- Тры ключавыя мясцовыя арганізацыі культуры і/або грамадзянскай супольнасці;
- Тры поўныя члены EUNIC (або два, калі ў краіне няма кластара EUNIC);
- Дэлегацыя ЕС у краіне праекта.
Праекты могуць праходзіць у любой краіне свету па-за межамі ЕС, акрамя краін Афрыкі на поўдзень ад Сахары (для іх ёсць асобная праграма Africa-Europe Spaces of Culture). Каля трох праектаў плануюць падтрымаць у краінах Паўднёвага Міжземнамор'я: Алжыры, Егіпце, Ізраілі, Іарданіі, Ліване, Лівіі, Марока, Палестыне, Сірыі і Тунісе.
Магчымыя тэмы:
- Культурныя правы і дэмакратыя;
- Свабода мастацкага выказвання;
- Пашырэнне магчымасцяў прафесіяналаў(-ак) культуры;
- Удзел моладзі;
- Устойлівасць да крызісаў і міратворчасць;
- Ахова і папулярызацыя культурнай спадчыны;
- Інавацыі;
- Лічбавая і зялёная трансфармацыя культурнага і крэатыўнага сектараў.
Праекты павінны грунтавацца на сумесным стварэнні, дыялогу, узаемным слуханні і сумесным развіцці ўсіх партнёраў.
Што прапануецца:
- Да 45 000 EUR на праект;
- Партнёры павінны ўкласці ўласныя сродкі — не менш за 5% бюджэту.
Праекты трэба рэалізаваць з 1 сакавіка 2027 года да 31 сакавіка 2028 года.
Для заяўкі патрэбныя:
- Форма заяўкі (па шаблоне);
- Збалансаваны каштарыс у EUR (па шаблоне);
- Лісты падтрымкі ад усіх партнёраў (па шаблоне).
Інфармацыйныя вэбінары:
- 29 кастрычніка 2026 года, 10:00 і 14:00 CET — знаёмства з конкурсам, асноўныя крытэрыі і парады па стварэнні партнёрства (рэгістрацыя);
- 26 лістапада 2026 года, 10:00 і 14:00 CET — партнёрства і падтрымка праектаў, прыклады мінулых праектаў (рэгістрацыя адкрыецца пазней);
- 12 студзеня 2027 года, 10:00 і 14:00 CET — кансультацыя па заяўцы і апошніх кроках (рэгістрацыя адкрыецца пазней).
Як падавацца:
Запоўненыя шаблоны трэба даслаць на spacesofculture@eunicglobal.eu. Шаблоны, поўны тэкст конкурсу і FAQ ёсць на старонцы конкурсу. Пасля атрымання заяўкі прыйдзе пацверджанне.
Заяўкі ацэньваюць дзве групы незалежнага журы — па адной на кожны кірунак конкурсу.
Арганізатар:
EUNIC (EU National Institutes for Culture) — еўрапейская сетка нацыянальных арганізацый усіх краін ЕС, якія працуюць у сферы міжнародных культурных сувязяў. Праграма суфінансуецца Еўрапейскім саюзам.