Перайсці да асноўнага зместу

Fritt Ord — гранты для журналісцкіх, культурных і мастацкіх праектаў

23 кастрычніка 2026, 15:00 CEST
Нарвегія
Анлайн
Бясплатна

Fritt Ord Foundation — нарвежскі фонд, які падтрымлівае праекты, што спрыяюць свабодзе выказвання, грамадскай дыскусіі, мастацтву і культуры. Важна, каб гэтыя праекты мелі грамадскае значэнне і былі даступныя для публікі.

Для каго: аўтары(-кі), журналісты(-кі), мастакі(-чкі), куратары(-кі), выдаўцы, культурныя арганізацыі, медыя, даследчыкі(-цы), інстытуцыі і іншыя заяўнікі(-цы), якія рыхтуюць праекты ў сферы свабоды слова, грамадскай дыскусіі, журналістыкі, мастацтва або культуры.

Важна:
Fritt Ord пераважна падтрымлівае праекты ў Нарвегіі або праекты з выразнай сувяззю з Нарвегіяй.

У асобных выпадках фонд можа падтрымліваць працу са свабодай выказвання ў іншых краінах. У міжнародных праектах прыярытэт маюць арганізацыі, якія працуюць са свабодай слова, свабодай прэсы і журналістыкай.

Калі вы не ўпэўненыя, ці падыходзіць ваш праект, арганізатары раяць звязацца з фондам перад падачай.

Fritt Ord падтрымлівае розныя фарматы, сярод іх:

  • публічныя падзеі — семінары, канферэнцыі, фестывалі, паказы фільмаў;
  • нон-фікшн кнігі і распрацоўка рукапісаў;
  • журналісцкія праекты, артыкулы, часопісы, падкасты, радыё- і тэлепрадукцыя;
  • дакументальныя фільмы;
  • тэатральныя сцэнарыі і пастаноўкі, у асобных выпадках — танцавальныя праекты;
  • фотапраекты, фотажурналістыка, фотавыставы і фотакнігі;
  • мастацкія праекты, арт-фільмы, выставы і каталогі;
  • архіўныя даследаванні, адукацыйныя праграмы, сайты і лічбавыя праекты — калі ёсць выразны публічны кампанент.

Усе праекты ацэньваюцца паводле якасці, арыгінальнасці, рэлевантнасці, грунтоўнасці і здольнасці камунікаваць з публікай.

Асноўныя дакументы:

  • апісанне праекта — тэма, мэты, фармат, тэрміны, месца правядзення і публічнае значэнне;
  • бюджэт і фінансавы план — выдаткі, уласны ўнёсак, чаканыя даходы, пацверджаная падтрымка і іншыя пададзеныя заяўкі;
  • рэзюмэ / CV заяўніка(-цы) або каманды;
  • дадатковыя матэрыялы, калі яны патрэбныя: фрагменты рукапісу, дамова з выдавецтвам або рэдакцыяй, лісты падтрымкі, пагадненне з пляцоўкай, план дыстрыбуцыі і інш.

Праектнае апісанне і бюджэт трэба загружаць асобнымі файламі. Стандартны фармат дакументаў — PDF. Excel-файлы трэба канвертаваць у PDF перад падачай.

У форме трэба асобна пазначыць:

  • кароткае апісанне праекта;
  • на што канкрэтна пойдзе падтрымка;
  • графік праекта — даты, працягласць, колькасць працоўных месяцаў, расклад падзей і інш.

Fritt Ord звычайна не фінансуе праекты цалкам. Заяўка будзе мацнейшай, калі ў ёй ёсць уласны ўнёсак, падтрымка партнёраў або іншыя крыніцы фінансавання.

Разгляд займае 5–8 тыдняў.

Дэдлайны ў 2026 годзе:

  • 9 студзеня, 15:00 — адказ у лютым;
  • 24 красавіка, 15:00 — адказ у чэрвені;
  • 14 жніўня, 15:00 — адказ у верасні / сярэдзіне кастрычніка;
  • 23 кастрычніка, 15:00 — адказ у снежні.

Такія ж дэдлайны дзейнічаюць для журналісцкіх праектаў.