Fritt Ord — 40 000 NOK для магістарскіх праектаў пра свабоду слова, грамадскую дыскусію і журналістыку
Fritt Ord Foundation прымае заяўкі на студэнцкія даследчыя гранты для магістарскіх праектаў, звязаных са свабодай выказвання, грамадскай дыскусіяй або журналістыкай. Памер падтрымкі — 40 000 NOK / ≈ 3702 EUR.
Для каго:
Студэнты(-кі), якія рыхтуюць магістарскі праект пра свабоду выказвання, грамадскую дыскусію або журналістыку.
Пра грант:
Fritt Ord’s grants for master’s degrees — гэта студэнцкія даследчыя гранты ад Fritt Ord Foundation.
Фонд запрашае падаваць магістарскія праекты, якія даследуюць свабоду выказвання:
- у юрыдычным сэнсе;
- у шырэйшым культурным сэнсе — як культуру свабоды слова і ўдзелу ў грамадскай дыскусіі.
Сярод ключавых тэм таксама могуць быць:
- роля тэхналогій у свабодзе выказвання;
- культура свабоды слова;
- досвед меншасцяў і іншых сацыяльных груп у дачыненні да свабоды выказвання;
- журналістыка;
- грамадская дыскусія.
Фонд асабліва заахвочвае крытычныя і аналітычныя праекты.
Прыярытэт могуць мець праекты, якім патрэбная падтрымка на рэлевантныя паездкі, даследаванне або збор даных.
Што прапануецца:
Грант памерам 40 000 NOK / ≈ 3702 EUR.
Для заяўкі патрэбныя:
У заяўцы трэба пазначыць:
- назву праекта;
- даследчае пытанне або праблему;
- метад;
- тэарэтычную рамку.
Да заяўкі трэба далучыць:
- апісанне праекта;
- CV;
- выпіску з ацэнкамі або акадэмічную даведку;
- рэкамендацыю ад навуковага(-ай) кіраўніка(-цы).
У 2026 годзе ёсць два дэдлайны: 5 чэрвеня і 25 верасня.
Як падавацца:
Праз application centre Fritt Ord:
https://fritt.prod.machina.no/internal/call/1393/details
Старонка гранта:
https://frittord.no/en/projects/young-people-and-students/fritt-ord-s-grants-for-master-s-degrees
Калі ёсць сумневы наконт eligibility:
Можна звязацца з Joakim Lie:
[joakim@frittord.no](mailto:joakim@frittord.no)