Howard Chapnick Grant — 7 500 USD для адукацыйных праграм у дакументальнай фатаграфіі
Howard Chapnick Grant падтрымлівае не асобных фатографаў(-ак), а праграмы, якія робяць значны ўнёсак у дакументальную фатаграфію і фотажурналістыку праз адукацыю. Грант складае 7 500 USD і можа быць выкарыстаны на даследаванні, навучанне, анлайн-рэсурсы, публікацыі, архівы, выставы або распаўсюд у сацсетках, калі гэтыя актыўнасці маюць адукацыйную мэту.
Для каго:
Адукацыйныя праграмы, ініцыятывы, арганізацыі і праекты, якія працуюць у полі дакументальнай фатаграфіі або фотажурналістыкі.
Важна: грант прызначаны не для індывідуальных фатографаў(-ак) і не для стварэння або вытворчасці фатаграфій. Для гэтага існуюць W. Eugene Smith Grant і W. Eugene Smith Student Grant.
Праграма павінна існаваць мінімум 1 год.
Падавацца можна з любой краіны — міжнародныя заяўкі вітаюцца, акрамя выпадкаў, дзе гэта забаронена законам.
Пра грант:
Howard Chapnick Grant быў заснаваны W. Eugene Smith Memorial Fund у 1996 годзе ў памяць пра Howard Chapnick — кіраўніка фотаагенцтва Black Star, ментара фатографаў і аднаго з заснавальнікаў W. Eugene Smith Memorial Fund.
Грант падтрымлівае лідарства ў сферах, якія важныя для дакументальнай фатаграфіі і фотажурналістыкі, але не заўсёды звязаныя непасрэдна са здымкай: рэдагаванне, даследаванні, адукацыя, менеджмент і іншыя практыкі, што падтрымліваюць развіццё фатаграфічнага поля.
Што можа падтрымлівацца:
Грант можа быць выкарыстаны на адукацыйныя актыўнасці, у тым ліку:
- даследаванні;
- непасрэднае навучанне;
- анлайн-рэсурсы;
- публікацыі;
- архівы;
- выставы;
- распаўсюд праз сацыяльныя сеткі.
Галоўнае — каб гэтыя актыўнасці былі звязаныя з адукацыйнай мэтай і развіццём дакументальнай фатаграфіі або фотажурналістыкі.
Фінансавыя ўмовы:
Грант — 7 500 USD — гэта прыкладна 6 580 EUR.
Выплата адбываецца часткамі:
- 6 000 USD пасля атрымання гранта;
- 1 500 USD пасля падачы фінальнай справаздачы.
Атрымальнік павінен падаць фінальную справаздачу напрыканцы грантавага перыяду.
Кошт падачы:
Абавязковага рэгістрацыйнага ўнёску няма.
Арганізатары прапануюць зрабіць добраахвотны данат 25 USD, калі праграма можа сабе гэта дазволіць.
Для заяўкі патрэбныя:
- апісанне праграмы на 1 старонку — да 500 словаў;
- агляд дзейнасці праграмы, яе аўдыторыі і ўнёску ў грамадства;
- мінімум 3 спасылкі для дадатковай інфармацыі — на праграму, арганізацыю-адміністратара, каманду, медыяпублікацыі і інш.
Як падавацца:
Заяўкі прымаюцца напрамую па email:
[info@smithfund.org](mailto:info@smithfund.org)
У тэме ліста трэба пазначыць:Chapnick Grant
Важна: заяўкі на Howard Chapnick Grant не падаюцца праз Picter.
Адбор:
Журы складаецца з трох чалавек — спецыялістаў(-ак), якія развіваюць дакументальную фатаграфію ў сваіх рэгіёнах.
Журы будзе разглядаць shortlist з 5 праграм, адабраных радай W. Eugene Smith Fund з усіх пададзеных заявак.
Гэта 13 кастрычніка 2026 года, 05:59 па Варшаве.
Абвяшчэнне вынікаў:
15 снежня 2026 года
Старонка гранта:
https://www.smithfund.org/howard-chapnick-grant