Перайсці да асноўнага зместу

Institut français × Cité internationale des arts — рэзідэнцыі для мастакоў(-чак) і культурных прафесіяналаў(-ак) у Парыжы

8 кастрычніка 2026
1 красавіка 2027 — 30 красавіка 2028
Paris, Францыя
1 100 EUR
1 100 EUR

Праграма Institut français × Cité internationale des arts штогод падтрымлівае каля 70 мастакоў(-чак) і культурных прафесіяналаў(-ак) з розных краін, каб яны маглі развіваць даследчы і творчы праект у Парыжы. Рэзідэнцыя можа доўжыцца 3, 6 або 9 месяцаў. Асаблівую ўвагу будуць звяртаць на заяўкі на 9-месячную рэзідэнцыю.

Для каго: мастакі(-чкі) і культурныя прафесіяналы(-кі) любых нацыянальнасцей і без узроставых абмежаванняў, якія:

  • Жывуць па-за Францыяй на сталай аснове мінімум 5 гадоў;
  • Маюць прызнаную прафесійную мастацкую або культурную практыку;
  • Могуць быць цалкам свабодныя ад прафесійных абавязкаў на час рэзідэнцыі;
  • Самастойныя ў працы і валодаюць французскай і / або англійскай мовай на прафесійным узроўні;
  • Маюць падтрымку ад адной або некалькіх партнёрскіх арганізацый.

Важна: Мастакі(-чкі) не могуць падавацца самастойна. Заяўку павінна падаваць партнёрская арганізацыя, якая гарантуе фінансавую і прафесійную падтрымку кандыдата(-кі).

Партнёрамі могуць быць інстытуты і альянсы французскай культурнай сеткі за мяжой, а таксама культурныя і мастацкія арганізацыі ў Францыі або іншых краінах: арт-цэнтры, асацыяцыі, галерэі, музеі, тэатры, прадзюсарскія кампаніі, даследчыя інстытуты, бібліятэкі, выдавецтвы і іншыя.

Праграма адкрытая для праектаў у сферах:

  • Архітэктуры, ландшафтнай архітэктуры і ўрбаністыкі;
  • Візуальнага мастацтва і фатаграфіі;
  • Кіно, анімацыі, крэатыўнай дакументалістыкі і відэамастацтва;
  • Лічбавага мастацтва, відэагульняў і віртуальнай рэальнасці;
  • Мастацкай крытыкі і куратарства;
  • Танца, перформансу, тэатра, музыкі;
  • Дызайну, графічнага дызайну, рамёстваў і прыкладнога мастацтва;
  • Літаратуры, эсэістыкі, дзіцячай літаратуры і графічных раманаў;
  • Моды і гастраноміі.

Перыяды рэзідэнцый:

  • 9 красавіка — 5 ліпеня 2027 года;
  • 9 ліпеня — 4 кастрычніка 2027 года;
  • 8 кастрычніка 2027 — 3 студзеня 2028 года;
  • 7 студзеня — 3 красавіка 2028 года.

Можна пазначыць жаданыя даты, але праграма пакідае за сабой права скарэктаваць працягласць і перыяд рэзідэнцыі.

Што пакрываецца:

Institut français пакрывае штомесячныя выдаткі, звязаныя з індывідуальнай студыяй у Cité internationale des arts.

Партнёрская арганізацыя павінна пакрыць:

  • Стыпендыю для рэзідэнта(-кі) — мінімум 1100 EUR у месяц;
  • Міжнародны праезд;
  • Страхоўкі;
  • Візавыя выдаткі, калі патрэбна.

Дадатковыя паслугі — суправаджальная асоба, рэпетыцыйныя студыі, майстэрні, курсы французскай мовы і інш. — аплачваюцца асобна самім(-ой) рэзідэнтам(-кай).

Для падачы патрэбны:

• CV — максімум 2 старонкі;
• Партфоліа — максімум 12 старонак;
• Прапанова праекта для рэзідэнцыі — максімум 2 старонкі;
• Падпісаная дэкларацыя, што ўсе працы ў заяўцы належаць кандыдату(-цы);
• Рэкамендацыйны ліст ад інстытуцыі, арганізацыі або прызнанага(-ай) прафесіянала(-кі) у адпаведнай сферы — максімум 1 старонка;
• Ліст абавязацельства ад партнёрскай арганізацыі з апісаннем фінансавай падтрымкі, прычынаў падтрымкі праекта і суправаджэння да, падчас і пасля рэзідэнцыі — максімум 1 старонка.

Агульны памер файлаў — да 200 MB. У назвах файлаў не павінна быць прабелаў або дыякрытычных знакаў.

Крытэрыі адбору:

  • Прафесійны досвед кандыдата(-кі);
  • Мастацкая і інтэлектуальная якасць праекта;
  • Метадалогія і працоўны план на час рэзідэнцыі;
  • Сувязь праекта з французскай і парыжскай мастацкай сцэнай;
  • Ужо наладжаныя прафесійныя кантакты ў Францыі.

Камісія таксама ўлічвае інклюзіўнасць, геаграфічную і дысцыплінарную разнастайнасць, а таксама гендарны баланс.

Таймлайн:
• Прыём заявак — 1 ліпеня — 8 кастрычніка 2026 года;
• Дэдлайн — 8 кастрычніка 2026 года, 23:59 CET;
• Адборачная камісія — снежань 2026 года;
• Вынікі — студзень 2027 года;
• Рэзідэнцыі — красавік 2027 — красавік 2028 года.