Перайсці да асноўнага зместу

International Granada Writers in Residence Programme — месячная літаратурная рэзідэнцыя ў Іспаніі

6 верасня 2026
2 лістапада — 2 снежня 2026
Granada, Іспанія
Бясплатна

Granada UNESCO City of Literature — праграма Arts Department of the Granada City Council, якая працуе ў сетцы творчых гарадоў ЮНЕСКА. Разам з University of Granada яна ладзіць міжнародную пісьменніцкую рэзідэнцыю. Мэта праграмы — узмацніць міжнароднае супрацоўніцтва ў культуры наогул і ў літаратурнай творчасці ў прыватнасці.

Для каго: пісьменнікі(-цы), якія жывуць у любой краіне і пішуць на любой мове і ў якіх выйшлі прынамсі дзве самастойна напісаныя кнігі — раман, эсэістыка, паэзія, драматургія або гібрыдныя літаратурныя формы.

Фармат: дзве рэзідэнцыі па 30 начэй — з 2 лістапада па 1 снежня 2026 года ўключна.

Месца — гасцявая рэзідэнцыя Corrala de Santiago Універсітэта Гранады.

Прапануецца:

  • Аплата дарогі туды і назад — ад найбліжэйшага да месца жыхарства аэрапорта да аэрапорта Гранады;
  • Пражыванне ў асобным пакоі з поўным пансіёнам у Corrala de Santiago;
  • Уключэнне ў літаратурнае жыццё горада: сустрэчы з мясцовымі аўтар(к)амі, варкшопы і адукацыйныя падзеі.

Як падавацца: спампаваць форму на старонцы праграмы і даслаць запоўненую заяўку электроннай поштай на talleres@granadaciudaddeliteratura.com.