Перайсці да асноўнага зместу

Invisible Cartographies — рэзідэнцыя для творцаў, якія працуюць з тэмай нейраразнастайнасці

26 кастрычніка 2026, 23:59 WET
11 студзеня — 21 лютага 2027
Messejana, Партугалія
Бясплатна
1 200 EUR

Invisible Cartographies — праект Creative Europe (2026–2027), які даследуе, як нейрадывергентныя людзі адчуваюць школы, музеі і публічныя прасторы, і ператварае гэты досвед у мапы, што могуць змяніць, як такія прасторы ўладкаваныя і працуюць. Падыход праекта: нейраразнастайнасць — гэта каштоўнасць, а не дэфіцыт, і мапы ствараюцца разам з нейрадывергентнымі супольнасцямі. У кансорцыум уваходзяць школа Veljko Ramadanović (Белград, Сербія), FabLab Cuenca (Іспанія) і Buinho (Партугалія).

Для каго:

  • Мастакі(-чкі), якія працуюць з тэмай нейраразнастайнасці; перавага аддаецца тым, хто сам(-а) ідэнтыфікуе сябе як нейрадывергентную асобу — дастаткова самаідэнтыфікацыі, дыягназ або дакументы не патрэбныя;
  • Любая дысцыпліна і любы этап кар'еры: візуальныя і медыямастацтвы, відэа і гук, перформанс, скульптура, дызайн, фатаграфія, літаратура, даследаванні;
  • Мастакі(-чкі) з любой краіны, але перавага аддаецца краінам ЕС з-за магчымых візавых патрабаванняў;
  • Трэба працаваць па-англійску. Перавага — тым, хто гаворыць па-партугальску або па-іспанску.

Творцы будуць працаваць з вучнямі і вучаніцамі Agrupamento de Escolas de Aljustrel. Разам яны даследуюць і наносяць на мапу сэнсарны досвед школы і штодзённых маршрутаў: гук, святло, тэкстуры, пахі, цеснату. Форму і медыум выніковай працы выбірае сам(-а) мастак(-чка).

Фармат:

Шэсць тыдняў, 11 студзеня – 21 лютага 2027 года, вёска Messejana, Партугалія. Трэба быць на месцы ўвесь перыяд.

  • 11–29 студзеня — праца са школай;
  • 1–10 лютага — праца ў студыі і вытворчасць у FabLab (школьныя канікулы);
  • 11–19 лютага — фінальныя заняткі ў школе і публічная прэзентацыя;
  • 21 лютага — ад'езд.

Што прапануецца:

  • Ганарар 1200 EUR за шэсць тыдняў;
  • Бясплатны асобны пакой у адным з дамоў Buinho на ўвесь перыяд (агульная кухня, харчаванне не ўключана);
  • Кампенсацыя дарогі — да 300 EUR, пры наяўнасці чэкаў;
  • Падтрымка на матэрыялы і вытворчасць, поўны доступ да FabLab;
  • Куратарская і вытворчая падтрымка, сувязь са школай, дапамога з перакладам на занятках і транспарт да школы.

Што чакаецца ад удзельнікаў(-ц):

  • Праца з вучнямі і вучаніцамі Agrupamento de Escolas de Aljustrel — прыкладна 1–2 заняткі на тыдзень, па дамоўленасці са школай і з улікам вашай практыкі;
  • Уласны мастацкі праект пра сэнсарны досвед, нейраразнастайнасць і прастору;
  • Удзел у стварэнні сэнсарнай мапы або інтэрвенцыі ў навучальнай прасторы;
  • Запіс метадаў і рэфлексій для рэкамендацый праекта;
  • Удзел у адной публічнай падзеі напрыканцы — у фармаце, які вызначаецца разам з вамі.

Для заяўкі патрэбныя:

  • Кантактныя даныя, краіна пражывання і дысцыпліна(-ы);
  • Матывацыйны тэкст — да 500 слоў;
  • Прапанова праекта для рэзідэнцыі — да 750 слоў;
  • Партфоліа і іншыя матэрыялы (PDF, JPG, PNG, DOC/DOCX, PPT/PPTX; усе файлы разам — да 10 МБ, вялікія файлы і відэа — спасылкамі);
  • Пацвярджэнне, што вы можаце быць на месцы ўвесь перыяд;
  • Па жаданні — access rider: вашы патрэбы ў працы, дарозе, камунікацыі і пражыванні (на ацэнку не ўплывае).

Адказваць можна па-англійску або па-партугальску — пісьмова, аўдыязапісам (да 5 хвілін) або відэа (да 7 хвілін). Усе фарматы ацэньваюцца аднолькава.

Дэдлайн: 26 кастрычніка 2026 года, 23:59 (WET).

Анлайн-размовы з кандыдатамі(-камі) з кароткага спісу — 3–6 лістапада, вынікі — да 10 лістапада 2026 года.

Кантакт: info@buinho.pt — пытанні і запыты наконт даступнасці.

Арганізатар: Buinho (Партугалія) у межах праекта Invisible Cartographies. Праект суфінансуецца Еўрапейскім саюзам праз Creative Europe.

Invisible Cartographies — рэзідэнцыя для творцаў, якія працуюць з тэмай нейраразнастайнасці — sekktor.online