Itinera Arte — 2-месячная рэзідэнцыя для мастакоў у Рыа-дэ-Жанэйра
Itinera Arte International Artist Residency Program — 2-месячная рэзідэнцыя ў цэнтры Рыа-дэ-Жанэйра. Трэці цыкл праграмы мае назву Campo Expandido / «Пашыранае поле» і прысвечаны практыкам, якія выходзяць за межы стабільных мастацкіх катэгорый і працуюць на скрыжаванні розных медыя, матэрыялаў і спосабаў бачнасці. Праграма таксама запрашае думаць пра «пашыранае поле» як пра геаграфічнае і сімвалічнае пашырэнне: праз тэмы прыналежнасці, перамяшчэння, межаў і множных тэрытарыяльнасцяў.
Для каго: мастакі(-чкі), якія працуюць з сучасным мастацтвам і гібрыднымі практыкамі, у тым ліку:
- Жывапіс;
- Скульптура;
- Фатаграфія;
- Перформанс;
- Відэа;
- Гук;
- Пісьмо;
- Іншыя міждысцыплінарныя формы.
Праграма адкрытая для мастакоў(-чак) з розных краін. Заяўкі можна падаваць па-англійску або па-партугальску. Кандыдаты(-кі) павінны мець магчымасць камунікаваць па-англійску або па-партугальску.
Прапануецца:
- Студыйная прастора 25 м² у цэнтры Рыа-дэ-Жанэйра;
- Індывідуальны або супольны фармат студыі;
- Штотыднёвае куратарскае суправаджэнне;
- Разбор партфоліа і крытычная падтрымка прац, якія развіваюцца падчас рэзідэнцыі;
- Сустрэчы з запрошанымі куратарамі(-камі), мастакамі(-чкамі) і прафесіяналамі(-камі) мастацкай сферы;
- Візіты ў студыі, галерэі, культурныя інстытуцыі і на выставы;
- Культурная праграма ў цэнтральным раёне Рыа-дэ-Жанэйра;
- Прасоўванне адабраных мастакоў(-чак) праз каналы Itinera Arte;
- Калектыўная выстава і адкрытая студыя напрыканцы рэзідэнцыі.
Кошт удзелу:
Для мастакоў(-чак), якія жывуць па-за Бразіліяй:
- 1100 EUR — 2 месяцы ў індывідуальнай студыі;
- 850 EUR — 2 месяцы ў супольнай студыі.
Для бразільскіх мастакоў(-чак) і мастакоў(-чак), якія жывуць у Бразіліі:
- 2500 BRL — 2 месяцы ў супольнай студыі.
Кошт не ўключае пражыванне, дарогу, харчаванне, матэрыялы, мясцовы транспарт і асабістыя выдаткі. Itinera Arte можа дапамагчы з інфармацыяй пра пошук жылля і практычнымі парадамі пра горад.
Стыпендыі:
Праграма прапануе 2 поўныя стыпендыі з вызваленнем ад аплаты ўдзелу.
Стыпендыі прызначаныя для мастакоў(-чак), якія жывуць у Бразіліі, і будуць прысуджацца з улікам сацыяльна-эканамічнай уразлівасці, расы і/або гендару, а таксама адпаведнасці практыкі тэме рэзідэнцыі.
Кандыдаты(-кі) на стыпендыю павінны даслаць матывацыйны ліст з абгрунтаваннем патрэбы ў падтрымцы.
Для падачы патрэбны:
- Абноўленае партфоліа;
- Рэзюмэ;
- Апісанне творчай практыкі;
- Для заяўнікаў(-ц) на стыпендыю — дадатковы матывацыйны ліст.