Перайсці да асноўнага зместу

IWW Writers-in-Residence — пісьменніцкая рэзідэнцыя

14 жніўня 2026, 8:00 UTC+8
26 лютага — 25 сакавіка 2026(адбылося)
Hong Kong, Ганконг, САР (Кітай)
Бясплатна

International Writers’ Workshop / IWW — пісьменніцкая праграма пры Hong Kong Baptist University. З 2004 года яна прыняла больш за 150 аўтараў(-ак) з больш чым 60 краін. У 2027 годзе рэзідэнцыя пройдзе пад тэмай Inheritance / «Спадчына». Кандыдатаў(-ак) заахвочваюць паказаць сувязь сваёй працы з тэмай, але гэта не абавязкова.

Для каго: пісьменнікі(-цы), якія:

  • Маюць мінімум адну літаратурную кнігу, выдадзеную ў выдавецтве;
  • Жывуць па-за Ганконгам;
  • Валодаюць англійскай або кітайскай мовай — мандарынскай ці кантонскай.

Self-published кнігі не ўлічваюцца.

Прапануецца:

  • Авіяквіткі эканом-класам у абодва бакі;
  • Пражыванне на кампусе HKBU на 4 тыдні;
  • Сутачная выплата.

Для падачы патрэбны:
Адзін PDF з наступнымі матэрыяламі:

  • Artist’s Statement на 1 старонку — па-англійску або па-кітайску, з апісаннем вашай працы і пісьменніцкіх мэтаў на час рэзідэнцыі;
  • Калі statement напісаны па-кітайску — дадаткова кароткае рэзюмэ па-англійску;
  • 10–12 старонак нядаўняй працы: creative nonfiction, digital writing, drama, fiction, graphic forms, libretti, poetry або іншыя літаратурныя формы;
  • Пераклад на англійскую або кітайскую, калі арыгінал напісаны на іншай мове;
  • CV або resume;
  • Кантактная інфармацыя і email-адрасы двух рэкамендатараў(-ак).

Усе матэрыялы павінны быць набраныя 12-point type з палямі 1 inch.