Перайсці да асноўнага зместу

Jan Michalski Foundation — рэзідэнцыя для аўтараў(-ак) і перакладчыкаў(-чыц) у Швейцарыі

31 жніўня 2026, 17:00 CEST
Монтрышэ, Швейцарыя
Бясплатна
429 EUR

Праграма адкрытая для розных відаў пісьма і ўсіх моў. Прыярытэт аддаецца пісьменнікам(-цам) і перакладчыкам(-цам), але магчымыя і міждысцыплінарныя праекты, калі літаратура застаецца ў цэнтры.

Для каго: аўтары(-кі), пісьменнікі(-цы), перакладчыкі(-цы) і іншыя практыкі(-ні), якія працуюць са словам і маюць літаратурны праект.

Можна падавацца індывідуальна або парай — напрыклад, аўтар(-ка) і перакладчык(-ца) або аўтар(-ка) і практык(-іня) з іншай сферы.

Абмежаванняў па ўзросце або грамадзянстве няма. Пачаткоўцы(-ніцы) таксама могуць падавацца.

Важна:

  • Можна падаць толькі адну заяўку на год;
  • Былыя рэзідэнты(-кі) не могуць падавацца паўторна;
  • Рэзідэнцыю нельга дзяліць на некалькі асобных прыездаў;
  • Фонд не можа прымаць сем’і, дзяцей або хатніх жывёл.

Рэзідэнцыя можа доўжыцца:

  • 2 тыдні;
  • 1 месяц;
  • 2 месяцы;
  • 3 месяцы.

Працягласць павінна адпавядаць маштабу праекта. У заяўцы можна пазначыць пажаданы перыяд, але фонд можа прапанаваць іншы варыянт у залежнасці ад даступнасці месцаў.

Што прапануецца:

  • Асобны жылы модуль для працы і жыцця;
  • Дарога ад месца жыхарства і назад;
  • Штотыднёвая стыпендыя 400 CHF / ≈ 429 EUR;
  • Сняданак і абед;
  • Доступ да бібліятэкі фонду ў дзённы час;
  • Магчымасць удзельнічаць у культурных падзеях фонду;
  • Электравеласіпеды для рэзідэнтаў(-ак).

Для праектаў у пары кожнаму(-ай) выдзяляецца асобны жылы модуль.

Ёсць адзін жылы модуль, даступны для людзей з абмежаванай мабільнасцю. Пра такія патрэбы трэба пазначыць у форме заяўкі.

Заяўкі ацэньваюць паводле:

  • Літаратурнай якасці праекта;
  • Прафесійнага досведу кандыдата(-кі);
  • Адпаведнасці запытанай працягласці рэзідэнцыі маштабу праекта.

Заяўкі пачаткоўцаў ацэньваюцца паводле якасці праекта і матывацыі.

Як падавацца:

Таймлайн:

  • Прыём заявак — з 2 чэрвеня да 31 жніўня 2026 года;
  • Дэдлайн — 31 жніўня 2026 года, 17:00 па швейцарскім часе;
  • Абвяшчэнне вынікаў — снежань 2026 года;
  • Першыя рэзідэнты(-кі) пачнуць прыязджаць з сярэдзіны студзеня 2027 года.