Kickstarter Culture Fund — падтрымка ад 1000 USD для творчых кампаній
Kickstarter запусціў Culture Fund — фонд у 1 млн USD для незалежных творцаў у сферах мастацтва, фатаграфіі, танца, тэатра, кіно, моды і музыкі. Адабраныя праекты атрымаюць фінансавы ўнёсак у сваю Kickstarter-кампанію і промападтрымку.
Для каго:
Незалежныя творцы 18+, якія рыхтуюць або ўжо запусцілі Kickstarter-кампанію ў адной з катэгорый:
- Мастацтва;
- Фатаграфія;
- Танец;
- Тэатр;
- Кіно;
- Мода;
- Музыка.
Кампанія павінна быць live або ў draft-версіі — мінімум з галоўнай выявай і апісаннем у адзін абзац.
Важна:
Каб запусціць праект на Kickstarter, аўтар(-ка) павінен(-на) адпавядаць патрабаванням платформы па лакацыі. Сярод дапушчаных краін ёсць, напрыклад, Польшча, Аўстрыя, Германія, Францыя, Італія, Нідэрланды, Швецыя, Вялікабрытанія, ЗША і іншыя.
Фізічны адрас у дакументах для верыфікацыі павінен быць у адной з краін, якія падтрымлівае Kickstarter.
Пра фонд:
Kickstarter Culture Fund — фонд у 1 млн USD для падтрымкі незалежных творчых праектаў.
Гэта не класічны грант, а фінансавы ўнёсак у Kickstarter-кампанію. Адабраныя праекты атрымаюць pledge ад Kickstarter Culture Fund. Сума залежыць ад праекта і патрэбнага ўзроўню падтрымкі, але ўсе адабраныя кампаніі атрымаюць мінімум 1000 USD / ≈ 867 EUR.
Што прапануецца:
- Фінансавы ўнёсак у live Kickstarter-кампанію;
- Промападтрымка ў каналах Kickstarter — пасля рэдакцыйнага разгляду;
- Для асабліва смелых і нестандартных праектаў — дадатковыя парады па кампаніі і прасоўванні.
Як гэта працуе:
- Падрыхтуйце Kickstarter-праект — ён павінен быць у draft або ўжо live;
- Праверце, што праект адпавядае патрабаванням;
- Падайце заяўку ў Culture Fund;
- Калі праект абяруць, запусціце кампанію і атрымаеце pledge ад Kickstarter.
Калі кампанія не дасягне сваёй фінансавай мэты, сродкі не будуць выплачаныя: Kickstarter працуе паводле мадэлі all-or-nothing.
Калі кампанія паспяхова збярэ патрэбную суму, pledge ад Culture Fund будзе выплачаны разам з іншымі сабранымі сродкамі — звычайна цягам 2–3 тыдняў пасля завяршэння кампаніі.
Адбор:
Заяўкі разглядаюцца цягам 2026 года на rolling basis.
Пасля падачы арганізатары паведамяць статус заяўкі цягам 6 тыдняў.
Праекты ацэньваюць паводле крытэрыяў:
- Інавацыйнасць;
- Дызайн;
- Творчая гісторыя;
- Патэнцыял Kickstarter-кампаніі;
- Здольнасць рэалізаваць задуманае.
Дэдлайн запуску кампаніі:
Kickstarter-кампанія павінна быць запушчаная не пазней за 31 снежня 2026 года.
Як падавацца:
Праз анлайн-форму:
https://sq0dl.share.hsforms.com/2qcIkPrhOQ9i5jagl5DpFaQ