Клуб беларускіх мецэнатаў і платформа Gronka падзеляцца досведам у прыцягненні прыватнага фінансавання
Напачатку верасня sekktor зладзіць дзве follow-up сустрэчы з камандамі, якія практыкуюць прыцягненне фінансавання па-за грантамі.
#1: “Як прыцягваць прыватнае фінансаванне на праекты ў сферы культуры і мастацтва? Досвед Клуба беларускіх мецэнатаў”
Дата: 2 верасня, 17:00 СЕТ / 18:00 Мінск
Спікеркі: Алена Каховіч, сузаснавальніца Клуба, і Ліза Маслёнчанка, спецыялістка па камунікацыях КБМ.
У праграме:
Як працуе Клуб беларускіх мецэнатаў
- Структура і механіка працы;
- Этапы развіцця і пошук першых мецэнатаў.
Упакоўка праекта для фандрайзінгу
- Як прэзентаваць праект патэнцыйнаму мецэнату;
- Як адаптаваць асабістую камунікацыю.
Пошук мецэнатаў і пабудова адносін
- Асабістыя кантакты, інтрадакшны, сустрэчы і фолоў-ап;
- Як будаваць доўгатэрміновыя адносіны.
Праца з праектамі і мецэнатамі
- Адбор праектаў і медыяцыя паміж праектам і мецэнатам;
- Камунікацыя, давер і канфідэнцыйнасць.
Межы ў фандрайзінгу
- Як не ператвараць кожнае знаёмства ў продаж;
- Як сумяшчаць фандрайзінг з нармальнымі чалавечымі адносінамі.
#2: "Інсайты знутры краўдфандынг-платформы: якія кампаніі сапраўды (не) працуюць і чаму? Досвед каманды Gronka
Дата: 9 верасня, 17:00 СЕТ / 18:00 Мінск
Сустрэча будзе карысная ўсім, хто хоча сістэматызаваць веды пра тое, як і для якіх праектаў працуе краўдфандынг, а таксама адэкватна спланаваць кампанію і нагрузку па прома-дзейнасці.
Амбасадорка платформы Крысціна Дробыш і тэхнічная спецыялістка Gronka распавядуць:
- Для якіх мэтаў можна выкарыстоўваць краўдфандынг
- Якія праекты варта — і не варта — запускаць праз краўдфандынг
- Асаблівасці беларускага краўдфандынгу сёння
- Як працуе Gronka — погляд знутры
- Што сапраўды працуе: кейсы паспяховых кампаній
- Што не працуе: памылкі на рэальных кейсах
Агульнае ў абедзвюх сустрэчах:
- Q&A-сесіі: рыхтуйце вашы самыя гарачыя пытанні!
- Працягласць: каля гадзіны.
- Працоўная мова: беларуская.
- Па бяспецы: можна прысутнічаць ананімна, аднак пры рэгістрацыі ёсць крок верыфікацыі вашай асобы.
Глядзець лекцыі “Фандрайзінг для грамадска-культурніцкіх праектаў”