Перайсці да асноўнага зместу

Конкурс ад EU4Culture II на праекты ў рамках Living Lab — платформы для развіцця беларускай літаратурнай і выдавецкай экасістэмы

GGoethe Institut Georgien
20 ліпеня 2026, 23:59 CEST
Бясплатна
9 500 EUR

Goethe-Institut у межах EU4Culture II абвяшчае конкурс на стварэнне Living Lab — крэатыўнай платформы для развіцця беларускай літаратурнай і выдавецкай экасістэмы ў выгнанні. На першым этапе можна атрымаць да 9 500 EUR, а пасля паспяховай рэалізацыі — падацца на другі этап з фінансаваннем да 60 000 EUR.

Могуць падацца беларускія некамерцыйныя арганізацыі культурніцкага і крэатыўнага сектара ў выгнанні, якія працуюць у сферы літаратуры і выдавецкай справы.

Арганізацыя павінна:

  • Быць юрыдычна зарэгістраванай у краіне ЕС або Усходняга партнёрства;
  • Працаваць не менш за 2 гады;
  • Або падавацца праз афіцыйна зарэгістраванага фінансавага партнёра;
  • Мець досвед кіравання падобнымі праектамі і неабходныя рэсурсы для іх рэалізацыі.

Фармат

Конкурс падтрымлівае стварэнне Living Lab — адкрытай крэатыўнай платформы, дзе прадстаўнікі(-цы) літаратурнага і выдавецкага сектараў сумесна вызначаюць праблемы, распрацоўваюць рашэнні і ствараюць дарожную мапу развіцця экасістэмы.

Платформа мусіць працаваць у гібрыдным фармаце — анлайн і афлайн — і аб’ядноўваць ад 3 да 10 арганізацый або асобных практыкаў(-ынь).

Прапануецца:

  • Грант да 9 500 EUR на Stage I;
  • Ментарская і экспертная падтрымка;
  • Праграмы развіцця патэнцыялу;
  • Магчымасці міжнароднага нетворкінгу і абмену досведам.

Пасля паспяховага завяршэння Stage I атрымальнік гранту можа быць запрошаны на Stage II — закрыты конкурс з фінансаваннем да 60 000 EUR для тэставання і рэалізацыі рашэнняў з дарожнай мапы.

Што трэба зрабіць у Stage I:

  • Стварыць і запусціць Living Lab;
  • Аб’яднаць прадстаўнікоў(-ц) сектара і іншых зацікаўленых бакоў;
  • Правесці аналіз патрэбаў і магчымасцей экасістэмы;
  • Наладзіць механізмы сумеснай працы і зваротнай сувязі;
  • Распрацаваць дарожную мапу развіцця літаратурнай і выдавецкай экасістэмы;
  • Падрыхтаваць план дзеянняў, маніторынгу і ўстойлівасці.

Асобныя падзеі, якія не спрыяюць стварэнню і працы платформы, а таксама праекты, скіраваныя толькі на патрэбы адной арганізацыі, не падтрымліваюцца.

Асноўныя даты:

  • Рэалізацыя Stage I: кастрычнік 2026 года — люты 2027 года.
  • Справаздачнасць: сакавік 2027 года.
  • Пытанні можна задаць да 9 ліпеня 2026 года, 23:59 CEST;
  • Q&A-сесія: 9 ліпеня 2026 года, 15:00 CEST.