Kreatif Magazine — набор прозы, паэзіі і візуальнага мастацтва ў зімовы нумар
Kreatif — літаратурна-мастацкі часопіс з горада Tryon (Паўночная Караліна, ЗША), які выходзіць штосезонна ў друкаваным і лічбавым выглядзе. Ён дае пляцоўку аўтарам(-кам) з розным паходжаннем — перадусім жанчынам і людзям з гістарычна выключаных і маргіналізаваных груп. Рэдакцыя, асабіста звязаная з досведам іміграцыі, шукае працы пра культурную спадчыну, этнічнасць, супольнасць і справядлівасць.
Для каго:
Пісьменнікі(-цы) і мастакі(-чкі) з розным паходжаннем і досведам, у прыватнасці жанчыны і людзі з гістарычна выключаных і маргіналізаваных груп. Рэдакцыя асабліва чакае прац пра культурную спадчыну, складанасць этнічнасці і супольнасці, важнасць інклюзіі і патрэбу ў справядлівасці і роўнасці ў свеце.
Фармат:
Публікацыя ў зімовым нумары, які выходзіць у лічбавым і друкаваным выглядзе. Прымаюць мастацкую прозу, творчы нон-фікшн, паэзію, візуальнае мастацтва і фатаграфію. Тэксты — толькі на англійскай мове.
Што прапануецца:
- Публікацыя ў часопісе Kreatif;
- Лічбавы аўтарскі экзэмпляр нумара.
Для заяўкі патрэбныя:
Тэксты:
- Адзін празаічны тэкст да 3 500 слоў або да двух вершаў да 50 радкоў кожны, у адным файле .doc, .docx, .rtf або .txt;
- У файле — імя або псеўданім, email, назва (для некалькіх вершаў — усе назвы) і колькасць слоў;
- Біяграфія да 100 слоў; можна дадаць спасылкі на сайт і сацсеткі.
Візуальнае мастацтва і фатаграфія:
- 4–5 прац: малюнак, жывапіс, калаж, ілюстрацыя, комікс, змешаная тэхніка або фатаграфія;
- Файлы .jpg, .jpeg, .png, .psd або вектарныя (Illustrator) як мага лепшай якасці — 3 000 px па доўгім баку;
- Біяграфія да 100 слоў; можна дадаць спасылкі на сайт і сацсеткі.
Як падавацца:
Праз Google-форму(знешні сайт); калі з ёй праблемы, напішыце на editor@kreatifzine.com. Файл павінен адкрывацца без запыту доступу — рэдакцыя не будзе прасіць дазволу. Можна адначасова падавацца ў іншыя выданні: паведаміце пра гэта і адклічце заяўку, калі працу возьмуць у іншае месца.
Адбор:
Усе працы праходзяць адбор, і надрукаваць усё рэдакцыя не можа. Адказ — прыняцце або адмова — прыкладна праз два тыдні пасля дэдлайну, у загружаныя перыяды пазней.
Кантакт:
Арганізатар:
Kreatif Magazine (Tryon, Паўночная Караліна, ЗША); галоўная рэдактарка — Patricia Sahertian.
Важна:
- Не прымаюць фанфікшн, эротыку і творы, згенераваныя AI; праца, адрэдагаваная з дапамогай AI, дапускаецца;
- Працы не павінны быць апублікаваныя ў іншых часопісах, кнігах ці анталогіях; публікацыя ў вашым блогу, сацсетках, падкасце або самвыдаце не перашкаджае;
- Часопіс атрымлівае права першай публікацыі, пасля выхаду нумара правы вяртаюцца да аўтара(-кі); пры перадруку рэдакцыя просіць згадваць Kreatif.