Перайсці да асноўнага зместу

Künstler*dorf Schöppingen — рэзідэнцыя для творцаў у літаратуры, візуальным мастацтве і кампазітарстве

31 жніўня 2026
Schöppingen, Германія
Бясплатна
1 500 EUR

Künstler*dorf Schöppingen — міжнародная рэзідэнцыйная праграма ў Германіі, якая з 1989 года прымае мастакоў(-чак) для даследавання, эксперыменту, працы і абмену ідэямі.

Рэзідэнцыя доўжыцца ад 2 да 6 месяцаў. Дакладны перыяд узгадняецца з арганізатарамі і залежыць ад даступнасці.

Падчас рэзідэнцыі трэба жыць і працаваць у самой Künstler*dorf Schöppingen.

Запрашаюцца:

  • Візуальныя творцы;
  • Пісьменнікі(-цы) і аўтары(-кі);
  • Кампазітары(-кі);
  • Мастацкія калектывы.

Падавацца могуць людзі ўсіх нацыянальнасцяў і ўзростаў.

Прапануецца:

  • Стыпендыя 1500 EUR/месяц для індывідуальных творцаў;
  • Для калектываў — 1000 EUR на чалавека, максімум 3000 EUR на калектыў;
  • Магчымасць карыстацца прасторамі і інфраструктурай Künstler*dorf;
  • Магчымасць арганізаваць выставу, прэзентацыю, лекцыю, чытанне, варкшоп або іншую падзею.

З сумы стыпендыі адлічваецца прыкладна 100–200 EUR на арэнду і эксплуатацыйныя выдаткі.

Дарога, страхоўка і матэрыялы пакрываюцца толькі ў выключных выпадках.

Важна:

  • Гэта не production fellowship: няма абавязку паказваць фінальны вынік або прэзентаваць завершаную працу.
  • Але ад удзельнікаў(-ц) чакаецца гатоўнасць да абмену, удзелу ў падзеях і супольным жыцці рэзідэнцыі.
  • Пражыванне для партнёраў(-ак), сям’і або асістэнтаў(-ак) магчыма па ўзгадненні і пры наяўнасці месцаў. Калі ёсць фізічная, кагнітыўная або сэнсарная інваліднасць, арганізатары просяць звязацца з імі загадзя, каб абмеркаваць магчымыя бар’еры.

Крытэры адбору:

  • Якасць папярэдняй працы;
  • Якасць і рэалістычнасць праекта для Schöppingen;
  • Магчымы ўнёсак у праграму, узаемадзеянне і community building.