Перайсці да асноўнага зместу

Літаратурная майстэрня з тоні лашдэн

1 жніўня — 19 кастрычніка 2026
Анлайн

Майстэрня для тых, хто хоча пісаць пра сексуальнае задавальненне — па-за стэрэатыпамі, табу і гатовымі шаблонамі. Удзельнікі(-цы) будуць абмяркоўваць эротыку, эксперыментаваць з формамі і жанрамі пісьма пра секс, даследаваць уласны досвед і ствараць новыя тэксты ў падтрымліваючай, канфідэнцыйнай і спакойнай прасторы.

У фокусе:

  • Гетэрасексуальнасць па-за патрыярхальнымі рамкамі;
  • Квір-секс;
  • Эротыка, нейраразнастайнасць і інваліднасць;
  • Секс ва ўмовах капіталізму.

Калі: 1, 8, 15 і 22 жніўня, а таксама 19 кастрычніка, 12:00–14:00 CET.

Майстэрню вядзе тоні лашдэн — небінарн:ая пісьмен:ніца і фем-актывіст:ка, аўтар:ка кніг кароткай прозы «Последний автобус уходит в восемь», «чорны лес» і нядаўна апублікаванай «на углу Незалежнасці». У сваім пісьме тоні працуе з рэпрэсаванай сексуальнасцю і шукае спосабы эратычнага вызвалення. Пасля працоўных змен у дарк-румах тоні курыруе «Расцяжэнне» — супольнасць і архіў беларускага фемінісцкага пісьма.

Удзел бясплатны для ўдзельнікаў(-іц) з Беларусі. Для тых, хто жыве па-за межамі Беларусі, даступныя платныя месцы.